?

Log in

No account? Create an account

12 верасьня 2019

Сёлета стартаваў супольны праект грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Франкфурдскага заалагічнага таварыства для захавання Палесся.
Пра гэта размаўляем з сэрам Джонам Лотанам, кіраўніком кембрыджскай камісіі па захаванні ландшафтаў, якія знаходзяцца пад пагрозай. Менавіта гэтая камісія прымала рашэнне аб вылучэнні сродкаў на Палескі праект.– Наколькі важны Палескі рэгіён для Еўропы?– Палессе – гэта адное з апошніх дзікіх месцаў у Еўропе. Я не думаю, што людзі разумеюць гэта. Беларусы звыкліся да таго, што гэтая мясцовасць увесь час побач. Яны не ўсведамляюць, наколькі гэта каштоўная тэрыторыя. Палессе – адное з месцаў дзікае прыроды, дзе засталіся мядзведзі, ваўкі, велізарная колькасць вельмі важных відаў, журавы, арлы ды іншыя птушкі. ... Болей...
Былы чыноўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Альшэўскі прызнаецца, што яму сорамна за ўзровень беларускай адукацыі. Каб зрабіцца сілавіком ці аграрыем, дастаткова набраць эквівалент 1 балу.Госць «Размовы Мацкевіча» кіраўнік праекту «Народны падручнік», былы працаўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Альшэўскі мог бы стаць гонарам для сваіх настаўнікаў. Грамадскі актывіст без падрыхтоўкі набраў прахадныя балы адразу ў некалькіх дысцыплінах падчас цэнтралізаванага тэставання. Усё, каб даказаць, што сістэма тэставання не працуе і не ацэньвае рэальнага ўзроўню ведаў. Паводле госця праграмы, гэта разумеюць і чыноўнікі, але нічога не робяць, каб палепшыць сітуацыю.«Вельмі сорамна, што ў некаторыя нашыя ўніверсітэты – напрыклад, сельскагаспадарчага кірунку ці Міністэ... Болей...
Беларуская апазіцыя аспрэчвала неўключэнне сваіх сябраў у выбарчыя камісіі розных узроўняў. Але прадказальна суды станавіліся на бок уладаў і сцвярджалі, што мясцовыя выканаўчыя органы падчас фарміравання выбарчых камісій закон не парушалі.
Да чарговай серыі судоў рыхтуецца Рух «За Свабоду». Там плануюць правесці з’езд па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Справа ў тым, што Канстытуцыя гарантуе вылучэнне кандыдатаў і ад грамадскіх рухаў, але выбарчае заканадаўства гэтага не прадугледжвае.
Тлумачыць лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч:
– Тут мы базуемся на аснове 69-га артыкула беларускай Канстытуцыі, які гарантуе грамадскім аб’яднанням права на вылучэнне сваіх кандыдатаў. Аднак беларускае заканадаўства абмяжоўвае такое права, выбарчы кодэкс д... Болей...
Гэта не выбарчая кампанія, а палітычная. Так кажа пра свой удзел у парламенцкай кампаніі Ірына Халіп.
Вядомая беларуская журналістка вылучае сваю кандыдатуру ў беларускай сталіцы – у Партызанскай акрузе №110. На Трактарным заводзе прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў кандыдата ад дэмакратычнай кааліцыі «Еўрапейская Беларусь».Сваю пазіцыю тлумачыць Ірына Халіп.
– Давайце расставім пэўныя акцэнты: я не іду ў Парламент і не ўдзельнічаю ў выбарах, таму што ў Беларусі няма ні таго, ні другога, на вялікі жаль. Парламент і заканадаўчая ўлада былі знішчаныя яшчэ ў 1996 годзе. Такім чынам я папросту прымаю ўдзел у палітычнай кампаніі, не выбарчай нават, а палітычнай. Персанальна для мяне і маіх паплечнікаў з “Еўрапейскай Беларусі” гэта хутчэй мабілізацыйная... Болей...
Кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты – першая ў жыцці жыхаркі Віцебска Наталлі Шарыпы, удзельніцы руху «Маці 328» і прыхільніцы кампаніі «Гавары праўду».
За 4 дні яна з удзельніцамі ініцыятыўнай групы сабрала каля 200 подпісаў, каб балатавацца на выбарах. За бліжэйшыя тры тыдні жанчыны хочуць сабраць яшчэ тысячу.З назіранняў падчас размоваў з патэнцыйнымі выбарцамі ўразіла тое, што людзі нават не ўяўляюць, дзеля чаго і як працуюць дэпутаты Парламента, кажа Наталля Шарыпа:
– Смярдзючыя пад’езды, няспраўная каналізацыя, заснежаныя двары – гэта ўсё, думаюць, праца дэпутата. Я ім кажу: «Нават калі я стану дэпутатам, я ж не буду чысціць вашу каналізацыю! Ёсць жыллёвы кодэкс, чытайце, вывучайце, пішыце заявы! Людзі маюць пра... Болей...
Ні адная скарга не была задаволена берасцейскім судом на неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ў склад абласной і акруговых камісіяў.
Гэта яшчэ адно сведчанне загадзя падрыхтаваных вынікаў выбараў. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.Эксперт у галіне права адзначыў, што перад фармаваннем камісіяў ужо была распрацаваная схема:
– Калі браць фармаванне абласных і акруговых камісіяў у Берасцейскай вобласці, то гэта выглядала наступным чынам: усё адбывалася па накатанай каляіне, то бок збіраецца падкантрольны аблвыканкаму абласны савет, падкрэсліваю, – падкантрольны, і ён ухваляе прапанаваны і зноў жа падрыхтаваны выканаўчай уладай праект рашэння па фармаванні камісіяў.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, пакуль нейкіх зрухаў у плане правядзення... Болей...
Ідзе падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Нічога новага і прагрэсўнага не назіраецца.
Бярозаўскія і Пружанскія ўлады пабаяліся ўключыць у выбарчую акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9 прадстаўнікоў ад апазіцыі.
Такое рашэнне ўладаў наводзіць на думку, што выбары пройдуць па старым сцэнары з фальсіфікацыямі і падробкамі.Гаворыць Сяржук Русецкі:
– Гэты факт гаворыць пра тое, што ўлады палічылі, што для іх лепш, каб у камісіях незалежных прадстаўнікоў не было, а былі тыя, хто мае досьвед працы, і за каго яны не будуць перажываць, што нехта на паседжанні нешта ўгледзіць, пачуе, альбо прагаласуе не так як трэба.
Бярозаўскія раённыя ўлады зрабілі пэўныя высновы з мясцовых выбараў 2018 года, калі той жа намеснік старшыні райвыканкама спадар Тара... Болей...
Інтэрнэт-апытанне “За каго б вы прагаласавалі на парламенцкіх выбарах” праходзіць на рэгіянальным партале orsha.eu.
На сённяшні дзень у ім узялі ўдзел 360 чалавек, і 46,7 % падтрымалі варыянт адказу “Не пайду на выбары ўвогуле”, а 31,4% пацвердзілі, што гатовы падтрымаць кандыдата ад апазіцыі.Нежаданне ісці на выбары рэдактар парталу orsha.eu Ігар Казмярчак тлумачыць пасіўнасцю парламенту і недаверам да яго дзейнасці:
– За колькі разоў склікання Парламенту, здаецца, па статыстыцы, дэпутаты праявілі толькі 4 заканадаўчыя ініцыятывы. Канешне, за такім Парламентам і назіраць не цікава. У яго мала паўнамоцтваў, а дэпутаты, якіх туды дапускаюць, яны звычайна безыніцыятыўныя.Гарантыі, што на выбарах перамогуць кандыдаты аб апазіцыі, за якіх прагаласавала б істотн... Болей...
“Навобмацак” – альбом з такой назвай запісаў малады выканаўца з Менску, а цяпер студэнт Варшаўскае палітэхнікі Ілля Фаляжынскі. Гэта ўжо другі зборнік спеваў.
Першы меў назву “Схавацца ў туман”. Новы альбом маладога выканаўцы можна адшукаць на платформе Soundcloud у вольным доступе.
Дыск да новага альбому “Навобмацак” – цалкам беларускай лацінкай.Назва прыйшла выпадкова, падчас выпісвання арыгінальных беларускіх словаў, распавядае Ілля Фаляжынскі:
– Я люблю чытаць беларускую літаратуру, і сучасную, і класіку. Падчас чытання я заўсёды маю пры сабе мабільны тэлефон. І калі сустракаю розныя цікавыя для мяне словы ў тэксце, то я сабе іх выпісваю ў нататнічак. А потым гэтыя словы пераглядаю, каб яны лепш запаміналіся. І так стараюся ўзба... Болей...
Вядомая ўкраінская рэп-спявачка Alyona Alyona апублікавала новы кліп на песню “Булінг”, у якім абараняе школьнікаў ад хуліганаў.Перад гэтым яна выставіла ў сваім інстаграме фрагмент з роліка, які суправадзіла подпісам “У нашым жыцці ёсць моманты, якія ніколі не забываюцца і назаўсёды застаюцца ў памяці”. Болей...

Latest Month

Кст 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow