?

Log in

No account? Create an account

11 верасьня 2019

Цырымонія ўручэння штогадовай літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за лепшую паэтычную кнігу адбылася ў менскім клубе “Грай”.Гаворыць сёлетняя лаўрэатка прэміі Марыя Мартысевіч:
– “Сарматыя” – гэта паэма-вершы, якія я выдала летась, паводле майго фэйсбуку. Гісторыя жанчыны, гісторыя кахання. Гэта метафара пэўнай краіны, у якой адбываюцца падзеі. Хвалявалася, канешне, і Уладзімір Арлоў, і Надзея Артымовіч – гэта для мяне паэты, у якіх я вучылася літаратуры. І таму для мяне гэта яшчэ падвоены гонар трапіць з імі ў кароткі спіс прэміі. А тое, што прэмію далі, я не магу гэта зараз асэнсаваць, канечне, любая такая адзнака – гэта штосьці вельмі важнае для паэта і стымулюе працаваць далей.Намінантамі на літаратурную прэмію імя Наталлі Арсенне... Болей...
Паліна Сцепаненка (Качаткова) – даследчыца, пісьменніца, журналістка Беларускага Радыё Рацыя. У 1990-х гадах яна працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Менску, удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі гэтага музея і філіі ў вёсцы Ракуцёўшчына.Абапіраючыся на ўласны досвед музейнай працы, яна сфармулявала канцэпцыю дома-музея Уладзіміра Караткевіча ў Воршы – музея ў той самай бацькоўскай хаце пісьменніка, якую летась набыў прадпрымальнік Андрэй Балабін.
Калі гэта будзе прыватны музей, стварэнне якога не вымагае ўзгадненняў з Міністэрствам культуры, то цалкам верагодна адкрыць яго ўжо ў наступным годзе, якраз да 90-гадовага юбілею пісьменніка. Бо канцэпцыю музея Уладзімір Караткевіч, па сутнасці, прыдумаў сам, кажа Паліна Сцепаненка:
– Гэты дом вельмі... Болей...
Віцебскі журналіст Зміцер Казакевіч атрымаў адказ на петыцыю з патрабаваннем дэмантаваць помнік-камень з гербам Расейскай імперыі, усталяваны сёлета ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёну.Устаноўку каменя ініцыявала кіраўніцтва мясцовага прафесійна-тэхнічнага каледжу ў гонар заснавання ў 1803 годзе Відзаўскага павятовага вучылішча. Роля ж заснавальніка прыпісваецца цару Аляксандру І, які наўрад ці й ведаў пра існаванне Відзаў: ён толькі аддаў загад пра стварэнне павятовых вучэльняў у мястэчках Расейскай імперыі.
Дзіўна і прыкра, што сучасныя людзі шукаюць свае карані ў гісторыі чужой дзяржавы, кажа Зміцер Казакевіч:
– Было шмат вучэльняў адчынена. Можа, дзясяткі, а можа, сотні. Але ж гэта не значыць, што каля кожнай вучэльні ў Беларусі трэба ставіць камень з дзвюхгаловым арлом... Болей...
На свята горада, што пройдзе ў Гародні 14-га верасня, адмысловы падарунак рыхтуюць мясцовыя мастакі. Яны па-валанцёрску аформяць 250 метраў асфальтавага пакрыцця вуліцы Горкага графічнымі выявамі, арнаментамі, якія маюць нагадаць пра вялікую гісторыю горада над Нёманам.Гэты мастацкі праект называецца „Гародня гучыць”. Працы, з нанясеннем водаадпорнай фарбы на асфальт, будуць ісці на працягу трох дзён.
Кажа Ірына Сільвановіч, дырэктар „Выставачнай залы Саюзу мастакоў Беларусі”:
– Фарбы купленыя. А мы, кожны з нас, нават Сяргей Рыбак, які працуе ў каралінскім фальварку Тызенгаўза, мы запрасілі яго паўдзельнічаць, ён з задавальненнем прыехаў, таму што гэтая эпоха Тызенгаўза яму вельмі цікавая, ён малюе і герб Тызенгаўза, і арнаментыку, будынкі, якія былі пабуда... Болей...
У Менску ў Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі прэзентавалі фотавыставу Альфрэда Мікуса “Сезоны мястэчка Ленін”, прысвечаную ўнікальным драўляным надмагіллям на мясцовых габрэйскіх могілках.Гаворыць сам фотамастак.
– Езджу па Палессі і заўсёды праязджаю па трасе Жыткавіцкай. Там пяць кіламетраў да гэтага пасёлка Ленін. І кожны раз заязджаю ў любы час сутак, у любую пару года на гэтыя могілкі проста паблукаць у цішы. Гэта не звязна з гісторыяй, памяццю, проста нейкія мастацкія сюжэты, дзе адным з дамінантаў з’яўляюцца вось гэтыя драўляныя надмагіллі – мацэвы з выціснутым шрыфтам.Ленін – мястэчка, вядомае з летапісаў пад гэтай назвай з XVI стагоддзя. У міжваеннай Польшчы яно ўваходзіла ў склад Палескага ваяводства, а з 1952 года, пасля ліквідацыі П... Болей...
У Менску адбылася вечарына ўганаравання прэміяй імя Наталлі Арсенневай.У доўгім спісе прэміі было прынята на разгляд 27 кніжных прапаноў.
У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:
Уладзімір Арлоў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.
Надзея Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай». Выдавецтва «Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»», Беласток.
Марыя Мартысевіч «Сарматыя».
Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск. Па прычыне нядобрага самаадчування цырымонію ўганаравання не змагла наведаць беларуская паэтка з Бельска-Падляшскага Надзея Артымовіч. Яе прадстаўляў на вечарыне выдавец кнігі, старшыня праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” Яўген Вап... Болей...
У арт-цэнтры VZAP адбылася прэзентацыя выставы “Праўда пра Курапаты”, куды ўвайшлі дакументы, фотаздымкі, артыкулы пра сталінскія расстрэлы на паўночна-ўсходнім ускрайку Менску ў перыяд з 1932 па 1941 год.
Стваральнікі выставы – грамадзянская ініцыятыва „Эксперты ў абарону Курапатаў” разам з суполкай „Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай школы, Цэнтру Супольнасць і ГА «Дыярыуш», прафсаюзу РЭП, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, Грамадскага электроннага архіву «Вытокі», Арт-Cядзібы і Праваабарончага цэнтру «Вясна».Выставу прэзентаваў журналіст і... Болей...
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту сабраў на адмысловым круглым стале архітэктараў, рэстаўратараў, майстроў па дрэве, усіх неабыякавых да праблемы захавання драўлянай архітэктурнай спадчыны.Сярод узнятых пытанняў былі праблемы выбару рэстаўрацыі ці рамонту пабудоваў з дрэва; пошук кампрамісу ва ўмовах абмежаванасці прапановы ад кваліфікаваных майстроў-рэстаўратараў; вопыт, як даць „другое жыццё” драўляным канструкцыям і многія іншыя.
Гаворыць загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзелу музею ў Строчыцах Ігар Іваноў:
– Сёння мы сабраліся, каб абмеркаваць такія важныя праблемы, як рэстаўрацыя, захаванне і маніторынг. Пытанні рамонту, пытанне рэстаўрацыі, як яны суадносяцца, што ёсць рамонт, што ёсць рэстаўрацыя. Ёсць пытанні выкарыстання традыцыйных тэхн... Болей...
Кампанія „За права на інфармацыю” з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28-га верасня.Арганізатары хочуць падвысіць абазнанасць у праве грамадзян на доступ да інфармацыі – гэта значыць пра права ведаць, як службовыя асобы выконваюць свае абавязкі і наколькі эфектыўна трацяцца грошы падаткаплацельшчыкаў.
Пра свой удзел у конкурсе распавядае рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік:
– Мы ўдзельнічаем у гэтым конкурсе разам з арганізатарамі кампаніі „За права на інфармацыю” і Symbal.by. Мы будзем прадастаўляць прызы тым, хто дашле самыя цікавыя аповеды, або фотаздымкі на тэму забаронаў на інфармацыю альбо на доступ да яе. Таксама ў межах гэтай кампаніі ў Гар... Болей...
Грамадскі актывіст Яўген Дудкін правёў з жыхарамі гараденскага мікрараёна Альшанка сустрэчу ў Цэнтры гарадскога жыцця.Па словах актывіста, у жыхароў самага заселенага і вялікага мікрараёна Гародні – шмат праблемаў, з якімі яны сутыкаюцца штодзень:
– На сённяшні дзень жыхароў Альшанкі найперш хвалюе экалагічная тэма – паркаў, сквераў. Таму што ёсць пабудаваныя дамы, ёсць новыя крамы, шмат будынкаў быту, іншыя маленькія крамы. Але ёсць пытанне парку, дзе могуць людзі прыйсці адпачыць з дзецьмі. Вось гэта першая тэма.Адзін з жыхароў Альшанкі Павел заўважае, што жыхары сутыкаюцца з тым, што няма дзе ў мікрараёне займацца спортам.
– Такая праблема, што не хапае нейкіх турнікоў, спортпляцовак, дзе можна прыйсці і заняцца спортам. На ўсю Альшанку бачыў толькі ў трох месц... Болей...
З пачаткам навучальнага 2019 году прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў Гародні кажуць пра шчыльную супрацу з аддзелам адукацыі Гарадзенскага аблвыканкаму.Кажа кіраўнік абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка:
– Каля дзесяці гадоў супрацоўнічаем з гарадзенскім аддзелам адукацыі, гэтая супраца плённая. Існуе дзве школы – гэта 32-я і 34-я ў Гародні, якія з’яўляюцца базавымі для навучання па-беларуску. Паколькі сабраць бацькоў, якія б жадалі, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску, складана, то сумесна з аддзелам адукацыі было выбрана дзве школы – у Кастрычніцкім раёне школа №34 і ў Ленінскім раёне школа №32.Віктар Парфёненка кажа, што ў школу №32 набралі самую вялікую колькасць вучняў:
– Што да 32-й школы, то заўсёды ў гэтую школу набіраліс... Болей...
Зборнік уключае матэрыялы, падрыхтаваныя да аднайменных краязнаўчых канферэнцый, якія праходзяць у Віцебскай абласной бібліятэцы з лістапада 2015-га года.Даклады з кожнай канферэнцыі аб’ядноўваюцца ў асобным томе, у 4 том зборніка “Віцебскі край” уключаны матэрыялы мінулагодняй краязнаўчай канферэнцыі. Падобнага шматтомнага зборніка не выдаецца ні ў адной іншай вобласці, было падкрэслена на прэзентацыі.
Зрэшты, і гэтую добрую справу варта было б удасканаліць, лічыць даследчык, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Лісаў:
– Трэба было б больш адказна паставіцца да навуковага рэдагавання тэкстаў. Бо вартасць тэкстаў не аднолькавая, і рыхтавалі іх удзельнікі з розным навуковым досведам. Прыкладам, сустракаюцца матэрыялы, падрыхтаваныя школьнымі настаўнікамі або працы ... Болей...
Адзін з першых супольных пікетаў, на якіх прысутнічаюць прадстаўнікі розных партый і арганізацый, адбыўся ў самым цэнтры Гародні – на вуліцы Савецкай.Пра пачатак кампаніі кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Стартануў збор подпісаў. Мы вырашылі праводзіць у выглядзе пікетаў, максімальна выкарыстаць гэтую магчымасць. Я ведаю, што мае канкурэнты, дзеючыя дэпутаты, напрыклад, падчас збору подпісаў будуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў выглядзе кансультацый дэпутацкіх. Маё меркаванне, што хтосьці выкарыстоўвае гарвыканкам для правядзення збору подпісаў у тым ліку. Мы вырашылі пайсці да людзей, таму выйшлі на вуліцу.Мікола Салянік, які прадстаўляў на пікеце Беларускі нацыянальны кангрэс, збіраў подпісы за сябе пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і прак... Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow