?

Log in

No account? Create an account

09 верасьня 2019

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
36 (970) 2019

У чэрвені сярэдні заробак па краіне склаў 1080,5 рубля*. Па факце палова беларускага насельніцтва атрымлівае менш за 800 рублёў, а другая палова — больш за 800. А калі казаць дакладней, то большая частка беларусаў -64% - атрымліваюць заробак ад 300 да 1000 рублёў. І толькі 21,6% маюць ад 1000 да 1500 рублёў штомесяц. Усё часцей кіраўніцтва розных узроўняў агучвае думку: мы забяспечваем мінімум, а далей вы самі варушыцеся. «Добра будзе, калі атрымаецца зарабляць 1000 долараў пры той сацыяльнай абароне, якая ёсць у краіне, — памарыў сёлета Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: — Але гэта ўжо задача самога чалавека, а не столькі дзяржавы». Тым часам у Беларусі працуюць ужо больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў** - беларусаў, якіх не задаволіў іх заробак, і яны распачалі ўласную справу. Невялікія фірмы і прадпрымальнікі ў 2018 годзе вырабілі 24,6% унутранага валавага прадукту ў Беларусі*, і пры гэтым на іх прыйшлося 43,8% выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслугаў усёй краіны*. І распачаць уласны бізнес ніколі не позна. Уласны бізнес Фёдар Шылін пачаў яшчэ студэнтам трэцяга курса, калі вучыўся на лагіста. Ягоныя мары былі вельмі рэалістычнымі: хацеў мець магчымасць запрасіць дзяўчыну ў прыстойнае месца на спатканне і жыць асобна ад бацькоў. Доўга не разважаючы, куды прыкласці намаганні і чым палепшыць свет, ён проста пачаў рабіць: шыць дома вокладкі на пашпарты. Яны былі каляровымі, вясёлымі і адразу спадабаліся моладзі. Болей...

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
36 (1161) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Наша слова
33 (1444) 2019

\"Паланэз\" Дзякуючы ГА \"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны\" ў гарадзенскім выдавецтве \"ЮрСаПрынт\" свет пабачыў першы нумар слонімскага літаратурнага альманаха \"Паланэз\". Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар\'і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем, так і зместам. Рэдактарам выдання, складальнікам (разам са Святланай Адамовіч) і аўтарам прадмовы \'яўляецца пісьменнік Сяргей Чыгрын, які ў прадмове да \"Паланэза\" адзначыў, што альманах не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых стагоддзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына - адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Сапраўды, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса \"Паланэз\". - Але слонімцы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА \"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны\", сёння з\'явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў - выданне альманаха \"Паланэз\" і вынесці яго на суд чытачоў, - адзначыў у прадмове Сяргей Чыгрын. Слонімшчына з\'яўляецца радзімай беларускага паэта, празаіка, драматурга пачатку ХХ стагоддзя Кандрата Лейкі. Болей...

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
7 (206) 2019

Што агульнага паміж канюшынай, зубром і слуцкімі паясамі? Усе гэтыя сімвалы Беларусі цяпер на новыхцішотках ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Слуцкі пояс – дарагі і вельмі адметны аксесуар, які насілі нашыя продкі. Традыцыя вырабу гэтых паясоў сягае ў ХVIII стагоддзе, але дазволіць яго сабе мог далёка не кожны. Наяўнасць пояса сімвалізавала не проста заможнасць, але і прыналежнасць да эліты. Сёння слуцкі пояс – сапраўдны скарб беларускай культуры. Адзінкавыя экзэмпляры захоўваюцца ў Беларусі, а большасць знаходзіцца ў калекцыях па ўсім свеце. Зубр – бясспрэчны сімвал Беларусі. Моцны, дужы, упарты. ЯшчэМікола Гусоўскі ў XVI стагоддзі апісаў яго якасці ў сваёй “Песні пра зубра”. Зубр – спакойны, разважлівы,рахманы, упэўнены ў сабе. Ніколі не кране першым. Але калі ўжо зачапіць яго ды раззлаваць, то ўтаймаваць цара звяроў будзе вельмі складана. Ну проста як беларус! Канюшына – гэта адзін з сімвалаў Беларусі. Яна займае пачэснае месца паміж лёнам і валошкамі. Даўней беларусы верылі ў тое, што канюшына нясе ў сабе энергію маладосці і прыгажосці, а таксама прыносіць шчасце. Таму яе рупліва збіралі, сушылі ды насіліз сабой. Цяпер не трэба прыкладаць такіх высілкаў, бо, каб пачувацца шчаслівым, дастаткова прыдбаць сабе цішотку з выявай гэтай расліны. А яшчэ канюшыну касілі, бо яна найлепшы корм для жывёл. Хіба знойдуцца яшчэ тыя, хто не чуў “Касіў Ясь канюшыну” ад легендарных “Песняроў”? Цішотка “Always канюшына з косамі” – для сапраўдных меламанаў! Болей...

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
6 (205) 2019

Вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка і кандыдатфілалагічных навук, бібліятэказнаўца Лявон Юрэвіч працягваюць аглядаць гэтак званыя lieux de memoire– месцы памяці беларускага жыцця ў замежжы. А пасля дзяліцца знойдзенымі скарбамі з усімі цікаўнымі праз кніжную падсерыю “Спадчына: агледзіны” “Бібліятэкі Бацькаўшчыны”. Назва чарговай падрыхтаванай імі анталогіі “Газеты «Бацькаўшчына» і «Беларус». Выбранае” гаворыць сама за сябе – гэтым разам гісторыкі спынілі ўвагу на найбуйнейшых беларускіх перыёдыках эміграцыі. Але прычына такога выбару не толькі ў тым, што на шчасце ці на жаль, многія са змешчаных у кнізе грунтоўна пракаментаваных артыкулаў да сёння не страцілі актуальнасці. Змушаная адасобленасць беларускіх эмігрантаў ад суродзічаў з метраполіі, цьмяныя перспектывы што да ўз’яднання з імі на роднай зямлі і першыя прыкметы асіміляцыі сталіся тойпрычынай, якая прымусіла стваральнікаў і супрацоўнікаў гэтых газет ускласці на сябе адмысловую місію. І,зважаючы на 637 нумароў мюнхенскай “Бацькаўшчыны” і 70­-гадовую гісторыю нью­ёркскага “Беларуса”, які выходзіць і цяпер,гэтую місію яны выканалі бліскуча. Пра няпростыя варункі нараджэння прэсы беларускага замежжа можа сведчыць, да прыкладу, такі факт: рэдакцыя, адказная за падрыхтоўку першых нумароў “Бацькаўшчыны”, месцілася ў лагеры для перамешчаных асобаў (“ды­пі”) у Остэргофене. Болей...

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
32 (831) 2019

Александр Лукашенко вдруг озаботился системой правосудия в стране. 20 августа он провел давно готовившееся совещание «по вопросам качества работы правоохранительных органов при выявлении и расследовании преступлений». И назвал его историческим. Кажется, никогда раньше глава государства так негативно не оценивал работу всех правоохранительных органов, как сейчас. Были разносы по отдельным ведомствам. Несколько чисток прошло в КГБ. Резко критиковалась таможня из-за коррупционных скандалов, милиция. Но вот так огульно устраивать приговор всей системе правосудия — такого не было. Ситуация немного странная. Ведь правоохранительные органы в Беларуси имеют особый статус. Как в любом недемократическом государстве, здесь роль силовых структур, и прежде всего спецслужб, ипертрофирована. Они являются важнейшим инструментом удержания власти и контроля над обществом. Поэтому их функции в Беларуси намного шире, чем в демократической стране. Любое авторитарное государство по своей природе является полицейским. Здесь силовые структуры получают полный карт-бланш для контроля над населением, не обращая внимания на закон и права человека. Что выливается в самоуправство, бесчинство правоохранительных органов. Вынесем за скобки репрессии против политических оппонентов. Но сколько было скандалов, попавших в СМИ, как милиционеры, представители других структур били, издевались над людьми. Но А. Лукашенко, когда до него доходила информация, почти всегда брал под защиту силовиков. Болей...

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
35 (3303) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Абажур
Трымайся праўды
3 (127) 2019

З Настай Бойка, журналісткай «Еўрарадыё», мы размаўлялі двойчы, з перапынкам у паўгода. За гэты час у жыцці гераіні адбыліся перамены, якія засведчылі, што калі ты робіш выбар, то падтрымка блізкіх вельміважная. Бо надае ўпэўненасці, дае адчуванне зямлі пад нагамі. Яна піша на псіхалагічна цяжкія сацыяльныя тэмы і перажывае кожную гісторыю. Аднак мяняць тэматычны накірунак у сваёй прафесійнай дзейнасці не збіраецца. Першая наша сустрэча адбылася восенню, калі пачаўся судовы працэс па справе аб смерці салдата Аляксандра Коржыча. Тады Наста асвятляла гэту трагічную гісторыю і хадзіла на судовыя паседжанні штодня. — Наста, як ты пачуваешся ў гэтым маскулінным свеце, у норавы якога даводзіцца штодня акунацца? — Гэтая крымінальная справа, гэтая тэма для мяне важныя. Я — капітанская дачка, мой бацька сышоў з войска, калі мне было чатыры гады. А нарадзілася я ў пасёлку Лакаматыўны, што ў Чалябінскай вобласці. Гэта недалёка ад мяжы з Казахстанам. Мама была ваеннай медсястрой, бацькі і пазнаёміліся ў шпіталі. Дзядуля служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Вайскоўцы для мяне — блізкія людзі, а іх свет не чужы. Пасля першай паездкі ў Барысаў на суд па справе аб дзедаўшчыне я пазваніла бацьку з пытаннем, ці сапраўды такое адбываецца ў войску. Бо для мяне вайскоўцы заўсёды былі людзьмі з вялікай літары. Болей...

Новы Час
33 (644) 2019

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму войску не хапае менавіта такіх святаў. А айчынныя генералы, узгадаваныя ўсавецкай парадыгме, проста адмаўляюць нашу гісторыю. Для іх прыкладам з’яўляецца не незалежная Беларусь і не ВКЛ, а «вялізны і магутны » СССР і Другая сусветная вайна. І нават не Другая сусветная — яе яны па звычцы завуць Вялікай Айчыннай. Перамога пад Оршай — гэта не толькі перамога меншага войска над большым. Яна была дасягнутая, згодна сведчанням гісторыкаў, ледзьве не з мінімальнымі людскімі стратамі для войска ВКЛ. Паводле падлікаў, з «нашага боку» загінулі толькі 4 прадстаўнікі «вялікіх паноў» і 500 рыцараў (простую пяхоту тады ніхто не лічыў). З маскоўскага — толькі ў палон трапілі 612 «баяраў», у тым ліку і камандаванне арміяй. Сённяшнія генералы наракаюць на «недахоп патрыятычнага выхавання» і на тое,што ў выніку ніхто не хоча ісці ў войска. Ім, канешне, можна было б адказаць цытатай, якую інтэрнэт памылкова прыпісвае Манэргейму: «Перш, чым выдаткаваць вялікія грошы на абарону, трэба стварыць народу жыццё, якое варта было б бараніць». Болей...

Latest Month

Ліс 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow