?

Log in

No account? Create an account

08 верасьня 2019

Пісьменнік Віктар Марціновіч паведаміў у сваім акаўнце на Facebook, што фільм “Возера радасці”, які быў зняты паводле ягонага аднайменнага раману, атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Невадзе.    Фільм Lake of Happiness Аляксея Палуяна па маім рамане \"Возера Радасці\" атрымаў узнагароды \"Best of the Fest\" and \"Best Narrative\" на кінафестывалі ў Невадзе (ЗША). Сардэчна віншую Аляксея, Насту і ўсю здымачную групу!    Праз два тыдні фільм будзе паказаны на Drama International Short Film Festival у Грэцыі, пасля будзе гішпанская прэм\'ера ў Галіцыі    (FICBUEU), пасля партугальская прэм\'ера ў Порту Beast International Film Festival, пасля зноўку Францыя - Dijon Film Festival, пасля адбудзецца нямецкая прэм\'ера на Hof Internationa... Болей...
У якой рэчаіснасці існуюць беларуская літаратура і культура?Адказу на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі ХХ Трыялогу ў Крынках на тэму “Сёння. Dzisiaj. Today”. Сярод панэлістаў – польскі дыпламат Марыюш Машкевіч, падляшскі пісьменнік Міхась Андрасюк, беларускі філосаф і пісьменнік Ігар Бабкоў, беларускі мастак Артур Клінаў ды іншыя асобы.Беларускі Трыялог 20 гадоў таму запачаткаваў Сакрат Яновіч, а дапамагаў яму ў арганізацыі галоўны рэдактар “Часопіса” – Юры Хмялеўскі:
– Чаму гэтыя Трыялогі ўзніклі? Чаму Сакрат прыдумаў арганізаваць такія сустрэчы? Імпульсам была найперш сітуацыя ў самой Беларусі. Сакрат Яновіч моцна перажываў, што ў Беларусі, якая ўрэшце стала незалежнай краінай, незалежнай дзяржавай, не ёсць такая, якой быць павінна – не ёсц... Болей...
Наведваць поле гістарычнай бітвы пад Воршай даўно стала традыцыяй для дэмакратычнай супольнасці рэгіёну.Сёлета 8-га верасня на Крапівенскім полі было шматлюдна: на 505-я ўгодкі гэтай слаўнай падзеі ў беларускай гісторыі сюды прыехалі некалькі дзясяткаў гасцей.Сабраліся людзі, не знаёмыя адно з адным, але аб’яднаныя адной мэтай – ушанаваць палеглых герояў, ваяроў ВКЛ, якія 8 верасня 1514 году здолелі перамагчы ўтрая большае войска Маскоўскага княства, кажа Юры Нагорны, кіраўнік грамадскай суполкі “Рша”:
– Кожны год сюды прыязджаем, людзі ўскладаюць кветкі. Вельмі прыемна, што сёлета тут вялікая дэлегацыя з Магілеўшчыны , з іншых гарадоў і раёнаў прыехалі. Вельмі прыемна, што памяць застаецца, што не зарастаюць сцежкі да помнікаў на Крапівенскім полі. І я ўсіх ... Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow