?

Log in

No account? Create an account

04 верасьня 2019

10 верасня ў кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца ўручэнне прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі.
Цырымонія ўзнагароджання пачнецца а 19.00, на імпрэзе будзе названы пераможца.У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:Уладзімер Арлоў \"Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань\". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Надзея Артымовіч \"Краявід з невідочнай памылкай\". Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.
Марыя Мартысевіч \"Сарматыя\". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск. Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна К... Болей...
Тры дні старажытны Полацк адзначаў свой чарговы дзень народзінаў. У межах гэтага свята адбыліся дзясяткі розных мерапрыемстваў, а таксама міжнародных рыцарскі фестываль «На шляху з вараг у грэкі».Упершыню падчас гэтага фэсту прашоў відовішчны турнір «Захоп дракара». Каманды дракараў, узброеныя як ваяры сярэднявечча, змагаліся ў двубоі на беразе Дзвіны, спрабуючы захапіць «варожы» карабель.
Вядоўца турніру гісторык і рэканструктар Юры Усьціновіч адзначае, што полацкі рыцарскі фэст апошнім часам стаў адным з самых адметных на Беларусі:
– Вось ужо які год Полацк бярэ тым, што тут мультыфестываль. Тут і ранняе сярэднявечча, і развітое сярэднявечча, і на мяне можаце паглядзець – я ў строі шляхціца ХVII стагоддзя, і дракары – увогуле ўсё ў ... Болей...
Гарадзенскі журналіст, які супрацоўнічае з выданнем “Новы Час” Дзяніс Івашын правёў новае расследаванне, у якім паказаў дзейнасць санаторыя „Белоруссия” Кіравання справамі Лукашэнкі на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму.
Журналіст лічыць, што ў сваім артыкуле ён паказаў падрабязнасці супрацы Беларусі з Крымам:
– Падчас расследавання я пацвердзіў, што Кіраванне справамі Лукашэнкі практычна на шостым годзе вайны выкарыстоўвае ўкраінскія рэсурсы і з дапамогай іх займаецца камерцыйнай дзейнасцю. То бок атрымлівае камерцыйную выгоду, выкарыстоўваючы ўкраінскія рэсурсы на тэрыторыі акупаванага Крыма.
Журналіст спадзяецца, што інфармацыя, выкладзеная ім у расследаванні, стане вядомай шыкокаму колу чытачоў:
– Усе гэтыя факты мусяць стаць дыскурсіўным пытанне... Болей...
Па адным прадстаўніку ад партыі БНФ, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) і некалькі кандыдатур ад партыі левых “Справядлівы свет” трапілі ў акруговыя камісіі на Берасцейшчыне.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.Эксперт у галіне права адзначыў, што кардынальна сітуацыі з фальсіфікацыямі на вырабах гэта не зменіць:
– Тыя асобы, якіх пакунулі, некалькі асоб, яны могуць шчыра працаваць у выбарчых камісіях, але ўсіх падводных плыняў яны там не пабачаць. То бок, ім будуць давяраць працу: пахадзіце з міжнароднымі назіральнікамі, азнаёмце іх з сітуацыяй, праверце подпісы, пахадзіце па хатах.„Але галоўныя рэчы, якія будзе рабіць кіраўніцтва камісій, ім проста не пакажуць,” — перакананы Уладзімір Вялічкін. Беларускае Радыё Рацыя, ... Болей...
«Я на такую неспадзяваную вестку вельмі ўзрушаная», – кажа Надзея Артымовіч.Журы прэміі Наталлі Арсенневай апублікавала кароткі шорт-ліст намінантаў. Адна з трох кніг у гэтым лісце належыць паэтцы з Падляшша Надзеі Артымовіч:
– Гэта вельмі важна для нашага беларускага асяроддзя тут, на Падляшшы. І думаю, што гэта ёсць прызнанне ўвогуле людзей, якія штосьці хочуць і нешта спрабуюць зрабіць у літаратуры. Гэта важна, і гэтая вестка мяне моцна кранула, я ўзрушаная і нават хвалююся.Тое, што ейнае імя апынулася ў шорт-лісце, для яе вялікі гонар, кажа Надзея Артымовіч:
– Я пішу простымі словамі, і калі чытач пачуў у гэтых маіх словах некалькі важных слоў для сябе, дык гэта важна для паэта, што рэдка, дарэчы, здараецца. Так было, ёсць і будзе. Паэзія, як кажуць літа... Болей...
У Вільні адбыўся ІІ беларускі мастацкі пленэр. Першы, які праходзіў летась, быў прысвечаны 100-годдзю БНР. Сёлетні атрымаў назву „Вільня вачыма беларускіх мастакоў”.
Традыцыйна ў ім бяруць удзел не толькі майстры пендзля з Беларусі, але таксама беларускія мастакі з Польшчы і Літвы.
У гэтым годзе ўжо другі раз беларускае Падляшша на пленэры прадстаўляў мастак з Гайнаўкі Віктар Кабац.Арганізатарам пленэра вступае Таварыства беларускай культуры ў Літве, якое зараз узначальвае гісторык Аляксандр Адамковіч. Партнёрам з Беларусі з’яўляецца Беларускі саюз мастакоў.Выніковая выстава пленэра адбудзецца ў верасні ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Болей...
У сярэдзіне месяца, а менавіта 14 і 15 верасня, у Менску адбудзецца вялікі фестываль фальклорнай музыкі. Што чакае гледачоў фэсту? Каго ён можа зацікавіць?
Пра гэта распавядае «Госць Рацыі» галоўны арганізатар фестывалю «Rajok» Сяржук Доўгушаў.Паводле Сяржука Доўгушава, наведвальнікаў чакае шмат цікавостак:
– Першы дзень – гэта субота, 14 верасня, мы ўсіх чакаем ад 12 раніцы, у нас пачынаецца конкурс фальклорных калектываў. Мы аб’явілі гэты конкурс, можна падаць заяўкі і будзе журы, розныя падарункі, дыпломы, узнагароды. І лепшым калектывам будзе такі падарунак, адзін з асноўных – гэта запіс на студыі. А потым ужо пачнецца канцэртная частка. У нас выступае калектыў «Коліхі» – такая эксперыментальная капэла, якая працгвае т... Болей...
Іспанская даследчыца беларускай літаратуры Анхела Эспіноса 4-га верасня абараніла дысертацыю ва ўніверсітэце Камплутэнсе ў Мадрыдзе.Яе праца называлася “Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава-Адольфа Бэкера”.
Анхела Эспіноса распавяла “Радыё Рацыя”, як адбывалася абарона навуковай працы:
– Абарона адбылася ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце. Было пяць апанентаў. Мне далі 20 хвілін, каб патлумачыць самыя важныя пункты. Потым апаненты выказваліся па чарзе: у каго каментары былі, у каго пытанні, у каго парада нейкая для будучых твораў, артыкулаў.Таксама Анхела Эспіноса сказала, што новага адкрыла работа для беларускага літаратуразнаўства:
– Я думаю, два фактары пераважна. Па-першае, існаванне такой катэгорыі, як перыферыйны ... Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow