?

Log in

No account? Create an account

02 верасьня 2019

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў  — смела падавай заяўку.Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб\\\\\\\\\\\\\\\'ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў.
Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй \\\\\\\\\\\\\\\"Будзьма беларусамі!\\\\\\\\\\\\\\\", праваабарончай ініцыятывай \\\\\\\\\\\\\\\"Журналісты за талерантнасць\\\\\\\\\\\\\\\", Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.Выкл... Болей...
Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам файны падарунак – анімацыйны фільм “Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі”.
Упершыню ўзноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку праходзіць перад вачыма гледачоў за тры хвіліны.“Псалтыр” Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры – усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў анімацыйным фільме. Бо беларуская кніга, на думку стваральнікаў мультфільма, аб’ядноўвала нашу нацыю і рухала яе наперад. Дзякуючы творцам, выдаўцам і распаўсюднікам друкаванага слова сто гадоў таму паўстаў масавы беларускі рух, працягам і вынікам якога стала нез... Болей...
Новы Час
32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулізадумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароўгэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Германіяй і СССР. Гэтая акцыя прадэманстравала жаданне і салідарнасць народаў краін Балтыі атрымаць незалежнасць ад Савецкага Саюза: людзі запатрабавалі прызнацьіснаванне сакрэтнага пратаколу Пакта і аднавіць суверэнітэт іх краін. Неўзабаве Літва, Латвія іЭстонія выйшлі са складу СССР. Што адметна, праз 30 гадоў, у жніўні 2019-га, памяць пра тыя падзеі жыве. У 30-ю гадавіну Балтыйскага шляху ў Рызе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям 1989 года. Іх наведвалі і непасрэдныя ўдзельнікі Балтыйскага шляху, якія ўзгадвалі, што тады ў людзей быў вялікіўздым, і яны ўжо нічога не баяліся. Адметна, і што «ветэраны» беларускага Адраджэння любяць узгадваць пра народны ўздым канца 1980-х — пачатка 1990-х. Але куды ён падзеўся — пытанне, адказ на якое лунае недзе на абсягах Сусвету. Аднак вернемся да Пакта Молатава–Рыбентропа. Да даты яго падпісання прымеркавалі і Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму, які быў абвешчаны Еўрапарламентам у 2009 годзе. Болей...

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
7 (155) 2019

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы ВірджынііВулф (Virginia Woolf; 1882–1941) «Свой пакой» (1929), дзе сцвярджаецца, што аўтар можа стаць сапраўды свабодным і здольным ствараць шэдэўры толькі тады, калі мае ўласны пакой і заробак, не меншы за 500 фунтаў, што на сёння адпавядае прыблізна 30 тысячам фунтаў на год (каля 3000 $ на месяц — Рэд.). Вось літаратурнае таварыства і вырашыла даведацца, ці дасягнулі пісьменнікі Брытаніі гэтага ўзроўню і што ўвогуле трэба зрабіць для аўтара, каб яму камфортна працавалася. Згаданае даследаванне базавалася на вывучэнні наступных аспектаў дабрабыту творцаў: патрэбы аўтараў, дапамога ад сваякоў і сяброў, асноўныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць, а таксама тое, што прымушае аўтара рухацца далей і падтрымліваць пастаянную пісьменніцкую дзейнасць. Для правядзення даследавання былі задзейнічаныя ажно 2166 аўтараў з усіх куткоў Брытаніі, прадстаўнікі мноства розных сацыяльных слаёў, расавых і гендарных груп. Нягледзячы на тое, што Вірджынія Вулф была перакананая ў тым, што галоўным стымулам для паспяховай дзейнасці аўтара з’яўляецца фінансавы дабрабыт, новае даследаванне прадэманстравала, што эмацыйныя праблемы турбуюць сучасных аўтараў нашмат больш. Болей...

Народная Воля
63 (4419) 2019

Беларускі Цэнтрвыбаркам натужліва рэкламуе свой клопат аб інвалідах на будучых выбарах. На прэс-канферэнцыі 14 жніўня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што выступленні кандыдатаў тэлеканалы будуць даваць з субцітрамі для глухіх, на выбарчых участках створаць зручныя ўмовы для калясачнікаў.Пару дзён таму яна ж распавяла, што на ўчастках знойдуцца і трафарэты для невідушчых, лупы для людзей зпагоршаным зрокам. Усё гэта насамрэч здорава. Але кіраўніца ЦВК яўна змяшчае фокус з прынцыповых момантаў на тэхнічныя. Па вялікім рахунку з прызначанымі на 17 лістапада выбарамі ў Палату прадстаўнікоўусё стала абсалютна ясна ўжо 6 жніўня. Тады Ярмошына, адказваючы на пытанне БЕЛТА, заявіла, што ЦВК не стане рэкамендаваць выбарчым камісіям пры падліку галасоў паказваць бюлетэні назіральнікам на ўчастку, на чым даўно настойвала АБСЕ. З гэтага вынікае, што назіральнікі, нават валодаючы арліным зрокам, нават узброіўшыся лупамі ці біноклямі, не ўбачаць элементарнага – пазнак у кожным бюлетэні. На прэс-канферэнцыі 14 жніўня Ярмошына падкрэсліла, што паколькі ў Беларусі няма галасавання па партыйных спісах, то «ў нас немагчыма прыкрыцца папулярным брэндам», на нашых выбарах «кожны павінен сабойнешта ўяўляць». Але чым тады патлумачыць той парадокс, што Нацыянальны сход такі шэры і безаблічны ў адрозненне ад Вярхоўнага Савета, які ў 1996-м замахнуўся нават на імпічмент Аляксандру Лукашэнку(за што і быў ім ліквідаваны)? Болей...

Каталіцкі веснік
Газета Віцебскай дыяцэзіі
8 (101) 2019

Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У галаве працэсіі знаходзілася копія абраза Маці Божай ВаладаркіАзёраў. Спачатку ўсіх вернікаў і ганаровых гасцей прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён зачытаў прывітальнае слова Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра, які не змог асабіста ўдзельнічаць у свяце. Потым іерарх павіншаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Старшыню Канферэнцыі КаталіцкіхБіскупаў Беларусі, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з трыццацігоддзем біскупскай сакры. Віцебскі ардынарый папрасіў яго ўзначаліць гэту святую Імшу. “У чарговы раз сталіца азёрнага краю – старажытны Браслаў – напаўняецца вернікамі, сярод якіх шмат пілігрымаў”, – адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён падкрэсліў, што Віцебская дыяцэзія самая маладая ў Беларусі, але і самая дынамічная. На пачатку гаміліі іерарх адзначыў поспехі віцебскага Касцёла. Ёсць, між іншым, два выбітныя прадстаўнікі дыяцэзіі: кс. Аляксандр Амяльчэня, які з’яўляецца дырэктарам беларускай секцыі Ватыканскага радыё, і кс. Аляксандр Рагіня, які зараз працуе ў дыпламатычнай місіі Святога Пасаду. Далей іерарх засяродзіўся на тэме сям’і і тых пагрозах, якія нясе ёй сучасны свет. Болей...

Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
11 (237) 2019

Сайт райвыканкаму цягам апошняга часу не папаўняецца навінамі. Мала таго, што абсалютная бальшыня старонак сайта не запоўнена па-беларуску, апошняй беларускамоўнай навіной 17-га ліпеня на сайце стаіць тая, што ў Бешанковічах ... адсьвяткавалі Дзень Перамогі 9-га мая. І што ж адбылося пасьля гэтага сьвяткаваньня? У мяне ёсьць такая версія, што, мусіць, памёр той адзін чалавек у райвыканкаме, хто яшчэ неяк валодаў беларускай мовай і падтрымліваў жыцьцё беларускамоўнай старонкі. Гэта сімвалічна, але апошняй рускамоўнай навіной на райвыканкамаўскім сайце сёньня, 17-га ліпеня, стаіць тая, што 4-га ліпеня ў Бешанковічах урачыста адзначылі 75-годдзе вызваленьня Беларусі. (!!!) Мусіць, пасьля гэтага сьвяткаваньня сканаў той небарака, хто вёў сайт парасейску. А калі разглядаць справу сур’ёзна, то атрымаецца, што нас,жыхароў раёна, які сёньня, 17-га ліпеня, сьвяткуе 95-ю гадавіну свайго ўтварэньня, нават некаму павіншаваць з боку раённага кіраўніцтва са старонак свайго сайту. Ці магчыма такое ў краіне,дзе сваіх грамадзян паважаюць і лічаць за людзей? Няўжо ў нас у раёне няма праблемаў, якія трэба тэрмінова вырашаць, і якія з дапамогай грамадскасьці і СМІ (а сайт райвыканкама, несумненна мусіцьз’яўляцца адным з такіх рупараў) могуць быць вырашаныя? Скажам, тая ж праблема баршчэўніка. Сёньня практычна каля кожнай вёскі ў Бешанковіцкім раёне ёсць сціплыя куточкі, дзе буяе гэтае небяспечнае пустазельле. Болей...

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
35 (1160) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Болей...

Гасцінец
11 (272) 2019

Факты невыканання раней выдадзеных прадпісанняў зафіксавалі праваахоўнікі ў СУП «Паўночны» Гарадоцкага раёна. Супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі і міліцыі грамадскай бяспекі Віцебскага аблупраўлення МУС з пачатку ліпеняажыццяўляюць праверкі гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый вобласці да жніва. І канстатуюць, штопарушэнні ў сельгасгаспадарках носяць сістэмны характар і не ліквідуюцца пасля вынясення папярэджання. Так праваахоўнікі канстатуюць, што штогадовыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні правапарушэнняў ізлачынстваў, звязаных з безгаспадарчасцю і бяздзейнасцю службовых асоб, адказных за забеспячэнне уборкіўраджаю, дапамагаюць знізіць колькасць злачынстваў у аграпрамысловым комплексе і дысцыплінуюць работнікаў сельскагаспадарчай сферы. Разам з тым маюць месца парушэнні, якія носяць сістэмны характар. Супрацоўнікамі ДАІ устаноўлены факты адсутнасці на сельгастэхніцы і агрэгатах элементаў, якіяўплываюць на бяспеку дарожнага руху, эксплуатацыю транспартных сродкаў без дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Такіх з пачатку працы ў ліпені маніторынгавых груп зарэгістравана больш за 100 і звыш 50 адпаведна. Старшы інспектар УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Антон Валюшкевіч паказвае на няпоўнае выкананне раней выдадзеных прадпісанняў. Так, у СУП «Паўночны» Гарадоцкага раёна ў полезроку вартавых дарожнага парадку трапіла не толькі тэхніка, якая знаходзіцца на машынна-трактарных дварах, але і на лініі. Болей...

Сьвітанак
Незалежная газета Шуміліншчыны
11 (265) 2019

Вучні Шумілінскай гімназіі стварылі 3D-мадэль старадаўняга замка Хлюдзінскіх ў Лескавічах. Унесці свой уклад у вывучэнне і адраджэнне замкавай спадчыны Беларусі вырашылі навучэнцы Шумілінскай раённай гімназіі Максім Асначоў і Віталь Воранаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Таццяны Дарафеевай. Жаданнецалкам натуральнае, улічваючы, што ў вёсцы Ляскавічы, дзе размешчана гімназія, да нашага часу захавалісярэшткі замка Хлюдзінскіх. Хлопцы паставілі перад сабой задачу распрацаваць і стварыць 3D-мадэльзамка Хлюдзінскіх – апошніх гаспадароў лескавіцкіх зямель. Гімназісты пачалі з вывучэння гістарычных крыніц і даследаванні рэшткаў замка. – На жаль, да нашага часу захаваліся толькі руіны незвычайнага сядзібнага дома, якія знаходзяцца на беразе возера Ляскавічы, – распавядае Максім Асначоў. – Адметная рыса дома – незвычайныя сцены, знешняя частка якіх выканана з каменя з цаглянымі ўстаўкамі. Каменна-цагляныя сцены, незвычайная планіроўка і чатыры кутнія «вежы» рабілі будынак больш падобнымна сярэднявечны замак, чым на сядзібны дом пачатку дваццатага стагоддзя. – Захавалася толькі тры «вежы», ды і яны моцна пашкоджаны, а сцены, якія іх звязвалі, адсутнічаюць цалкам, – адзначае Віталь Воранаў. – Лепш за іншых захавалася «вежа», размешчаная бліжэй да возера. Тут нават захаваўся другі паверх. З гэтых вокнаў павінен быў адкрывацца выдатны від на возера. Хлопцы шкадуюць, што ад унікальнага замка амаль нічога не засталося. Болей...

Дзвінскі ўзгорак
Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна
11 (98) 2019

Грэка-каталікі адсьвяткавалі ў Полацку 25-ю пілігрымку і напісалі ліст да Гулякі. Нягледзячы на адмену 25-й пешай грэка-каталіцкай пілігрымкі ў гонар пяці манахаў-базылянаў, забітых расейцамі ў 1705 годзе ў полацкай Сафіі, некалькі вернікаў прайшлі ўсё ж такі шляхам пілігрымкі зь Віцебску да Полацку ў прыватным парадку — за 4 дні замест ранейшых пяці. Як звычайны пешаход прайшоў крыжовы шлях віцебскі вернік-уніят і дысыдэнт Барыс Хамайда. “Мною рухала адзіная інтэнцыя: я мусіў прайсьці гэты шлях за Беларусь. Дайду – усё будзе добра. Пілігрымка – гэта момант грамадзкай салідарнасьці. Дзяржава бачыць у пілігрымках працэс нацыянальнай кансалідацыі, а гэта самае страшэннае для яе. Да свабоды ж можна прыйсьці толькі празь веру, і пілігрымка ёсьць складнікам нашай веры. Яны гэта бачаць і баяцца”, – сказаў Барыс Хамайда. У знак салідарнасьці з уніятамі шлях зь Менску да Полацку рымакаталік Мікола Арцюхоў прайшоў пешкі і праехаў аўтатранспартам – дабіраўся “аўтастопам”. “Я паважаю грэка-каталікоў. Іх, на жаль, прыціскаюць і недаацэньваюць і Рым, і народ. А гэта вельмі важная канфэсія для Беларусі, якая дала шматпакутнікаў, шмат прыкладаў веры. І я ўсіх заклікаю слухацца свайго сэрца і жыць па сумленьні”, – выказаўсяМікола. Ушанаваньне полацкіх пакутнікаў і сьвятога Язафата, як заўжды пасьля пілігрымкі, адбылося ў нядзелю каля храму Параскевы Полацкай. Пілігрымы зьехаліся з усёй Беларусі. Болей...

Вожык
Часопіс сатыры і гумару
5 (1568) 2019

Пачаў выходзіць у ліпені 1941 года як агітплакат, орган ЦК КП(б)Б пад назвай «Раздавім фашысцкую гадзіну» (з сакавіка 1942 года — газета-плакат). Выдаваўся ў Гомелі, потым у Маскве. Маскоўскі часопіс «Кракадзіл» направіў вершаванае віншаванне новаму часопісу. Са жніўня 1945 года выдаецца ў Мінску як часопіс сатыры і гумару «Вожык». Да 1958 друкаваўся на 8, затым на 12 старонках, з каляровымі ілюстрацыямі. Болей...

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
35 (969) 2019

Более 34 миллионов домашних животных держали немцы в 2018 году. Из них около миллиона — экзотические. Какие правила по их содержанию действуют в Германии? Диких животных в Германии запрещено отлавливать и держать дома. Исключение — передержка пострадавших зверей. То есть забрать домой, скажем, обыкновенного лесного ежа нельзя. При этом африканских ежей можно купить без проблем. Если вид не находится под охраной, торговля экзотическими особями разрешена — но только если их разводят или импортируют легально. На этом общегерманские правила заканчиваются. Содержание экзотических домашних животных регулируется в каждой федеральной земле по-своему. В Баварии и Гессене действуют строгие правила, а, скажем, в земле Северный Рейн-Вестфалия можно практически без ограничений держать дома экзотических и даже ядовитых животных — если они не мешают соседям. Именно здесь газеты чаще всего сообщают о курьёзных и опасных происшествиях. Например, в 2014 году жителя Дуйсбурга укусила гремучая змея, его удалось спасти лишь благодаря противоядию, которое быстро доставили на полицейском вертолёте из Мюнхена. В том же году в соседнем городке «домашняя» гадюка укусила своего 53-летнего владельца, когда он менял воду в террариуме. И он несколько дней находился в больнице в критическом состоянии. Болей...

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
31 (830) 2019

На прошлой неделе произошло несколько знаковых событий, которые очень ярко, даже колоритно иллюстрируют уровень управления экономикой в стране, всю порочность методов экономической политики. Факт первый. 15 августа Беларусь официально разорвала контракт с китайскими генподрядчиками, которые строили Светлогорский целлюлозно-картонный комбинат (ЦКК). В свое время, когда начались конфликты с Россией, белорусское руководство сделало ставку на отношения с Китаем, стремясь привлечь обильные китайские инвестиции. Но с самого начала с ними что-то не заладилось. Объем инвестиций из КНР в 2018 году составил $ 109 млн. Это совсем не много, учитывая масштаб экономики Китая, беспрецедентные льготы для резидентов Белорусско-Китайского индустриального парка «Великий камень». А вот китайскими кредитами — хоть залейся. Причем все они связанные. Китайцы выставляют условия, чтобы белорусы за счет этих кредитов закупали китайское оборудование, а проекты реализовывали с участием китайских работников. Пока речь шла о сотрудничестве в сфере ВПК или реализации инфраструктурных проектов (дороги, например), которые не ориентированы на экономический эффект, все шло более-менее нормально. Но как только китайцы начали строить промышленные предприятия, которые должны были давать доходы, сразу начались проблемы. Например, цементные заводы до сих пор работают с убытками. Потом начались скандалы. Болей...

Наша слова
32 (1443) 2019

Гэтым слоганам вітала праваслаўнае паселішча \"Шляхам Ефрасінні Полацкай\" усіх ахвочых адпачыць - дзяцей і іх бацькоў - з розных мястэчак Лідчыны. Духоўнікам паселішча запрасілі айца Аляксея Глінскага з прыходу Хрыста Збаўцы. Берагі слыннага Нёмана, магутныя векавыя дубывеліканы сустрэлі дарослых і дзяцей ва ўсёй сваёй прыгажосці. Адкрыццё паселішча адбылося 24 ліпеня святочным канцэртам. На канцэрце гучала наша народная песня \"Купалінка\" ў выкананні музычнага кіраўніка Аляксандры Рубан. Дзеці падрыхтавалі танцавальныя, песенныя, гумарыстычныя нумары - і свята адпачынку распачалося! Кожны дзень быў напоўнены новымі прыгодамі і таямніцамі. Выхавацелі Валянціна Грышкевіч, Алена Салаўёва, Наталля Тананушка, Маскалёвы Таццяна і Ігар зладзілі разам з дзецьмі і дарослымі сапраўдную археалагічную экспедыцыю. Раскопкі вяліся зранку, а ўдзень і ўвечары адбываліся гульні, імпрэзы і спаборніцтвы. Асабліва запомнілася ўсім \"Вечарына для ног\", якая адбылася пасля раскопкі \"адбітка нагі старажытнага чалавека\". Давялося нават асвоіць жывапіс нагамі ў адным з конкурсаў! Дарэчы, перамагла каманда дарослых! За бяспекай і фізічным здароўем дзяцей сачыў кіраўнік фізічнага выхавання спадар Раман Маляўскі. Кожны сонечны дзень арганізоўвалася зарадка з бегам па лясных сцяжынах Панямоння, купанні ў Нёмане. А якія ж смачныя беларускія стравы гатавала палявая кухня начале з шэф-поварам матушкай Вольгай. Болей...

Салідарнасць у інтэрнэце
436

На днях было опубликовано интервью главного редактора радиостанции «Эхо Москвы» известному украинскому журналисту Дмитрию Гордону. В нем Алексей Венедиктов высказал мнение, что если Россиярешит объединиться с Беларусью, то этому ничто не помешает. – А что может помешать? Всё — цена вопроса. Я не знаю, как белорусский народ... А крымский народ нет? А как проголосуют, если будетголосование: белорусский народ, хотите ли вы жить счастливо и богато вместе с Россией? Да и какая нам разница?.. А может быть, нужен совсем не референдум, а решение двух парламентов. Ну, с депутатами у насразговор короткий, тем более Союзное государство и так есть, — заявил Венедиктов. Политический обозреватель Александр Класковский с этим мнением не согласился. В тексте на Naviny.by он назвал несколько причин, почему Владимир Путин не сможет присоединить Беларусь одной левой. Во-первых, как считает обозреватель, Александр Лукашенко не захочет оформить через референдум или парламент слияние государств. – Не раз были вбросы, что белорусскому руководителю предлагают некую вторую по рангу должность в гипотетическом объединенном государстве. Но невозможно поверить, что такое предложение окажется заманчивым для человека, который, во-первых, давно вошел во вкус полного обладания целой страной, а во-вторых, крайне обостренно относится к вопросу своей личнойбезопасности и будущего семьи (в широком смысле слова). Болей...

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
8 (42) 2019

Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч.Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай і савецкай Расіяй ды працягвала ўзброеную барацьбу супраць бальшавікоў. Яна для Ксяневіча скончылася трагічна — арышт, смяротны прысуд, заменены Пра зялёнадубца Уладзіміра Ксяневіча турэмным зняволеннем, жыццё пад кантролем савецкіх спецслужбаў, зноў арышт і зноў смяротны прысуд… Біяграфію Уладзіміра Ксяневіча напісала гісторык Ніна Стужынская. Яна працавала з яго крымінальнай справай, кантактавала са сваякамі. Гэты тэкст Стужынская даслала для публікацыі ў “СК”. У жнівеньскім нумары змешчана яго першая частка. красавіку мінулага года падараваў радасць нечаканага адкрыцця. Чалавек з расійскага далёка назваўся Юрыем Каюковым. Як высветлілася з размовы, інтэрнет дапамог яму знайсці ўзгадкі пра родных з Беларусі. Ен зацікавіўся той часткай гісторыі краіны, у якую патрапіў яго дзед, Уладзімір Францавіч Ксяневіч-Грач. У выніку нашага супрацоўніцтва з кавалачкаў, вядомых кожнаму з нас паасобку, склалася больш менш праўдзівая карціна жыцця зялёнадубца атамана Грача. Сваю частку яго гісторыі я здабыла дастаткова даўно, у “ліхія” і вольныя 90-я, якія абрынулі архіўныя заслоны. Болей...

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
34 (3302) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
9 (43) 2019

Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову можна дараваць яго няўдалае чытанне беларускамоўнай прамовы на адкрыцці свята. Усё ж чалавек прыехаў у Беларусь з Расіі. Але ж можна было і падрыхтавацца — прамова ішла ў жывымэфіры тэлеканала “Беларусь 3”. А вось старшыня Слонімскага райвыканкама на закрыцці свята здзівіў — прамаўляў паруску і неяк няўпэўнена. Свята спрычынілася да папулярызацыі сярод слонімцаў гісторыі нашай малой радзімы. Самае галоўнае — усталяванне шматпакутнага помніка Льву Сапегу. Ён ужо назаўжды застанецца ў сэрцы нашага горада і будзе нагадваць кожнаму новаму пакаленню пра мінуўшчыну — трагічную і гераічную, цёмную і светлую. Добраўпарадкаванне горада — гэта яшчэ адзін плюс ад свята.Толькі хочацца спадзявацца, што і пасля яго працы працягнуцца і будзе дароблена, што не паспелі. Бясплатны канцэрт — яшчэ адзін падарунак. Арганізатары адзначалі, што яны шукалі новыя падыходы. А ў выніку на сцэне пабачылі выканаўцаў, на якіх моладзь завабіць цяжкавата. Крэатыву відавочна не хапіла.І шкада, што неяк малавата слонімцаў пабывала на галоўнай сцэне свята. А можна ж было больш даваць слова нашым славутым землякам. Болей...

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
33 (3301) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Дзень, які змяніў лёсы мільёнаў людзей. Роўна 80 год таму – 1 верасня 1939 года нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу – пачалася Другая Сусветная вайна.
У цэнтры падзей апынулася і Заходняя Беларусь, як тагачасная частка польскай дзяржавы. Сведка, першы старшыня пінскага Саюзу палякаў Віктар Мостэк узгадвае, што напярэдадні вайны ў памежных рэгіёнах Польшчы і СССР пачало з’яўляцца шмат бальшавіцкіх агітатараў:
– Мне было тады дзесяць гадоў. Я памятаю, што так званыя рэвалюцыянеры то там, то тут, то падпаляць, то што. Я памятаю, калі казалі – бандыты ёсць, але памятаю і іншыя словы: што будзе добра, што ўсе будуць мець працу, што жыць будзе вельмі добра і ўсялякіх прадуктаў, і ўсяго будзе шмат.Віктар Мостэк дадае, што такім чынам агітатары рыхтавалі насельні... Болей...
Свята Беларускага пісьменства і друку прайшло ў Слоніме. Сярод размаітых падзеяў: канцэртаў, выставаў, спецгашэння адмысловага канверту, магчымасцю вырабіць паперу і адбіць на друкарскім варштаце старонку па тэхналогіі старадрукаў, цэнтральнай падзеяй стала адкрыццё помніка Льву Сапегу, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, які шмат зрабіў для нашай краіны.Вось як з натхненнем ад убачанага кажа госьць з Маладэчны Валеры Багушэвіч:
- Падзея заслугоўвае такой павагі, што нават цяжка апісаць гэта словамі. Я лічу, што патрэбна амаль у кожным горадзе паставіць такія помнікі нашым дзеячам. У Маладэчне, напрыклад, помнік Янку Купалу. Я ўпершыню на такім свяце, лічу, што гэта вельмі добра. Для жыхароў гораду, канешне, гэта вялікае свята.У расейскамоўным асяроддзі, дзякуючы прайшоўшым святочным па... Болей...
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць праваабаронцу ў знак прызнання заслугаў дзеля беларускай незалежнасці і дэмакратыі.
– Я вельмі ўдзячны радзе БНР за тое, што мая сціплая праца была такім чынам ушанаваная. Гэтая ўзнагарода мае, канешне, больш такое сімвалічнае значэнне, бо мы разумеем, што гэта не дзяржаўная ўзнагарода ў поўным сэнсе гэтага слова. Была б яна дзяржаўная, я б яе не прыняў, таму што, калі ты займаешся праваабаронай і ў краіне адстойваеш правы чалавека, то браць дзяржаўныя ўзнагароды – гэта няправільна.Медаль быў заснаваны ў снежні 2018 года ўрадам БНР у дні святкавання 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і «ўр... Болей...
83 подпісы было сабрана пад петыцыяй, аўтары якой спрабавалі пераканаць улады, што прыйшоў час дэмантаваць мемарыяльную дошку на доме №14 па вуліцы Леніна ў Воршы. У петыцыі звярталася ўвага на тое, што тэкст на дошцы выглядае несучасна і супярэчліва.“Хто вырашыў, што У.І.Ленін з’яўляецца “найвялікшым геніем чалавецтва” і што ён з’яўляецца “правадыром і настаўнікам працуючых усяго свету”?” – піша аўтар петыцыі. Але ў адказе за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Віктара Калачова хоць і канстатуецца, што дадзены тэкст ёсць адбіткам колішняй савецкай ідэалогіі, усё-ткі гучыць цвёрдая адмова дэмантаваць артэфакт мінулай эпохі. Маўляў, яшчэ не дадзена аб’ектыўная ацэнка асобе і дзейнасці Уладзіміра Леніна, а савецкае мінулае &nda... Болей...
Глыбоцкія журналісты зладзілі экалагічную акцыю. Яны сабралі смецце ў лесе ля вёскі Івесь, дзе знаходзілася былая польская стражніца «Каменны Воз».
Таксама прыбраліся на месцы памятнага знака, дзе было знойдзена цела памежніка Паўла Палчынскага.
Камандзір польскай стражніцы загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года, абараняючы мяжу ад савецкіх войскаў, якія наступалі. Перад гэтым ён, па сведчаннях мясцовых жыхароў, дзве гадзіны трымаў абарону, знішчыўшы некалькі дзясяткаў чырвонаармейцаў.Як кажа рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун, здавалася б, што гэта не наша гісторыя, але яна частка нашых падзеяў, якая нас вельмі закранула:
– Вельмі закранула наш край, нашу заходнебеларускую гісторыю, таму мы тут, каб людзі памяталі, што свабода даст... Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow