?

Log in

No account? Create an account

20 жніўня 2019

Веласіпедная група з 70-ці польскіх турыстаў на выходных наведала Берасце.У падарожжы пад назвай «У пошуку агульнай гісторыі», якое арганізоўваў Гарадскі асяродак культуры ў Цярэспалі, удзельнічалі веласіпедысты з Цярэспаля, Белай, Янава Падляшскага, Славатычаў ды іншых мясцовасцяў:
– Я мінусаў не заўважыла. Толькі плюсы. Усё добра. Экскурсаводы выдатныя. Можна даведацца шмат пра Берасце. Так што толькі плюсы. Іншае было ў мяне ўяўленне аб горадзе. Не спадзявалася, што так прыгожа, чыста. Людзі таксама пазітыўна настроены. Ёсць што паглядзець, хаця б таго самага ліхтаршчыка. Нейкія такія цікавосткі тут можна пабачыць. Так што я пад уражаннем. Гэта ўжо другі мой велапрабег. Я не бачыла ніякіх праблемаў. Можа і ёсць такі стэрэатып, што мытнікаў людзі (замежнікі) баяцца, ал... Болей...
У Плёсках ушанавалі памяць жыхароў вёскі, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.
Намаганнямі аб’яднання „Нашыя Плёскі”, а таксама пры падтрымцы войта гміны Бельск Падляшскі, у вёсцы Плёскі з’явіўся крыж-помнік. Ён прысвечаны памяці жыхароў мясцовасці, ахвярам Другой сусветнай вайны, загінуўшым у 1939-1945 гг.Кажа старшыня аб’яднання Яўген Бало:
– Мой дзядзька Гжэгаж Тарасюк, які не вярнуўся з вайны, быў вывезены ва Усходнюю Прусію, на працу ў ваколіцы Кёнігзберга. Чырвоная армія яго вызваліла, далей ён удзельнічаў з Чырвонай арміяй у вайне. Праўдападобна загінуў у ваколіцах Аструды.Крыж-помнік усталяваны побач з мясцовай царквой Праабражэння Гасподняга. На помніку пазначаны 19-ць вядомых імён ахвяр вайны. Шматлікія імёны застаюцца невядомымі.Дав... Болей...
11-га верасня ў Менску ў «Акадэмкнізе» чытачы, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй, змогуць пазнаёміцца з новай кнігай «Беларускія адміралы Польшчы» гарадзенскага аўтара Мікалая Малішэўскага.
У Гародні прэзентацыя гэтай кнігі пройдзе на свяце горада 14-га верасня. Яна адбудзецца каля лялечнага тэатра ў парку Яна Эмануэля Жылібера.Мікалай Малішэўскі даследаваў біяграфіі менавіта адміралаў па заходні бок Беларускай мяжы, і вось чаму:
– Аб гэтых людзях, якія ў Расейскай Імперыі, у Савецкім Саюзе, – што-небудзь вядома. А аб тых нашых суайчынніках, якія на Захадзе, у той жа Польшчы, і не толькі ў Польшчы, такіх вяршынь дасягнулі, пра гэтых людзей зусім нічога невядома. І таму гэты прабел трэба кампенсаваць. Ніхто раней гэтым не займаўся ды і зараз, наколькі ... Болей...
У пераломны час Антон Бубала стаў краязнаўцам, быў адным з асноўных аўтараў і ўкладальнікаў кнігі «Памяць. Верхнядзвінскі раён», супрацоўнічаў з мясцовай незалежнай прэсай.
Ніколі не хаваў сваіх поглядаў і нічога не баяўся. А на ўрокі гісторыі, калі працаваў настаўнікам, прыносіў незалежную прэсу. А аднойчы з калегамі ў сваёй сельскай школе ён нават разглядаў на прафсаюзным сходзе несяброўскія паводзіны дырэктара школы, якой давялося выслухаць калегаў і выправіцца.
Ці магчыма зараз такое? Напэўна, усё ж – не, гэта ўжо нейкая фантастыка. Часы дэмакратыі мінулі, цяпер шматлікія настаўнікі, як і людзі іншых прафесіяў, лічаць, што трымаць «раты закрытымі» – гэта найлепшая якасць, каб існаваць беспраблемна: мець працу, грошы, сувязі і не мець ніякіх прабле... Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow