?

Log in

No account? Create an account

18 жніўня 2019

Гарадзенскі гарадскі квэст «Non-Stop Game /«Урбанізацыя» сабраў амаль сотню гульцоў, якія вырашалі розныя рэбусы і лагічныя загадкі, шукалі схаваныя шыфры і артэфакты.
У гульні ўдзельнічалі людзі рознага ўзросту: ад 10 да 60 год.Пра асаблівасці гульні распавядае Янка, адзін з удзельнікаў каманды пераможцаў:
– Я гуляю ўпершыню. Для мяне гэта штосьці новае. Раней я гуляў у квэсты па розных прынцыпах, у невялікіх пакоях, тут жа – у вялікім горадзе. Маю вялікі інтарэс, паколькі ты, дзякуючы гэтаму, развіваеш мабільнасць, лінейную логіку, так як ты паступова едзеш ад пункта да пункту і разглядаеш розныя рэчы. Вельмі спадабаўся апошні ўзровень з наборам вады ў трубах, паколькі апошні ўзровень – эмоцыі зашкальваюць.Агулам у гарадзенскім квэсце прыняло ўдзел 1... Болей...
Колькасць людзей, якія цікавяцца беларускай літаратурай, з кожным годам толькі павялічваецца.
Гэта звязана, у тым ліку, з ростам колькасці пляцовак, дзе можна знайсці суразмоўцаў і аднадумцаў, а таксама агульным трэндам на беларускую мову.Берасцейскі літаратар Сяргей Амяльчук, які займаецца кніжным гандлем, звярнуў увагу, што напісаннем кніг у рэгіёне занятыя адзінкі:
– Выдаюць, можа, чалавекі чатыры толькі новыя кнігі. А астатнія калі друкуюцца, то ў альманаху і не больш. Магчыма, нейкія эканамічныя на тое прычыны: няма грошай на выданне кніжкі, дзяржава не дапамагае ў выданні.Як адзначыў Сяргей Амяльчук, ахвотней набываюць дзіцячыя кнігі. Менавіта з такога ўзросту можна заахвоціць чытаць літаратуру на роднай мове. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...
Трэцяе абласное свята мовы і паэзіі вітала аматараў беларускага слова на Дзятлаўскай зямлі. У вёсцы Зачэпічы некалькі дзясяткаў гасцей з Гарадзенскіх рэгіёнаў, а таксама мясцовыя жыхары адзначылі памяць трох заходнебеларускіх паэтаў.Яны паходзілі з гэтай мясцовасці: Пятруся Граніта, Васіля Струменя ды Герасіма Праменя.
Кажа адзін з ініцыятараў традыцыйнага свята, старшыня дзятлаўскай раённай суполкі Таварыства Беларускай мовы Валеры Петрыкевіч:
– У гэтым годзе на мерапрыемства з’ехаліся людзі з Гарадзеншчыны. Не было прадстаўнікоў Менска, але тым не менш прайшло свята вельмі цудоўна. Было шмат людзей, па маіх падліках, – чалавек 80, а мо і 90. Амаль усе жыхары вёскі Зачэпічы і Каршакоў: старыя, малыя, нямоглыя, усе прыйшлі. У гэтым годзе да нас далучыліся супрацоўнікі б... Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow