?

Log in

No account? Create an account

16 жніўня 2019

Біёлаг і арнітолаг, дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі на прэс-брыфінгу ў Менску паведаміў, што на днях да адмыслоўцаў трапіў праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, які змяняе і дапаўняе Тэхнічны кодэкс практыкі аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, які існуе зараз.
Паводле кіраўніка АПБ, абмеркавання зменаў, якія істотна скарачаюць ахоўныя зоны месцаў рассялення чырвонакніжных відаў птушак, звяроў, рыб і насякомых, не было ні з грамадскасцю, ні з навукоўцамі.«Некаторыя пазітыўныя моманты новага дакумента перакрэсліваюцца тым негатывам для рэдкіх відаў», – сказаў Аляксандр Вінчэўскі.
– Напрыклад, у месцах гнездавання амаль трыццаці відаў птушак прапануецца адмовіцца ад забароны палявання, нават увесну. Прапануец... Болей...
Сёлетнія археалагічныя даследаванні полацкай Спаскай царквы ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры прынеслі багата навуковага матэрыялу.Перадусім былі істотна змененыя ўяўленні пра першапачатковы выгляд храма, а таксама ўдакладнены асаблівасці полацкай школы старажытага дойлідства, – кажа расейскі археолаг, старшы навуковы супрацоўнік сектара архітэктурнай археалогіі Эрмітажа Яўген Торшын.
– Гэты храм адлюстроўвае паўставанне той архітэктурнай формы, архітэктурнага, калі можна так сказаць, канона, які быў распаўджаны ў Полацкім княстве, і затым ён перайшоў далей, праз Смаленск, на іншыя тэрыторыі Стажытнай Русі. У Смаленску гэта былі яшчэ і полацкія будаўнікі. Таму што кладка са схаваным радам – яна знаходзіцца ў сценах смаленскай царквы Архангела Міхаіла. Бачна, што полацкія... Болей...
У будынку харальнай сінагогі ў Гародні адкрылася выстава пад назвай „Італьянскія гісторыі”.Аўтарка выставы гарадзенская мастачка Улада Шамава, якая ўжо пэўны час жыве ў Чэхіі:
– Заўсёды, калі вандрую, а вандрую шмат, то нешта малюю. Звычайна скетчбукі – гэта А5, нейкая графіка хуткая. Тут я вырашыла, што ў мяне жадання і часу больш, вырашыла крыху большы фармат і нейкія больш завершаныя творы, каб можна было іх выстаўляць, а не проста скетчбук. Хадзіла з акварэллю, малявала літаральна на вуліцах, то бок пленэр гэта называецца, знаёмілася з людзьмі. Мы пасябравалі з усімі, потым я зрабіла з імі фотаздымкі, падаравала ім працы на выставе, там адкрыла выставу, мэр мяне прадстаўляў.Мастацтвазнаўца Наталля Паўленка лічыць, што яе навука падштурхнула да станаўлення Улады... Болей...
Наша слова
30 (1441) 2019

У нясвіжскім дзіцячым садку \"Караблік дзяцінства\" запрацаваў міні-музей ткацтва. Гэта азначае, што ў дадатак да беларускамоўнай групы і гуртка \"Роднае слоўка\" тут з\'явіўся яшчэ адзін асяродак выхавання на роднай мове. \"НС\" разам з сябрамі мясцовай арганізацыі ТБМ шчыра вітае пачынанне і мае намер інфармаваць, як добрая ідэя \"працуе\"на карысць дзяцей і іх бацькоў, а найперш - роднага слова ды прафесійна натхняее супрацоўнікаў установы. Акуратная, выкладзеная пліткай дарожка вядзе выхаванцаў і гасцей садка да невялічкага доміка, дзе размясціўся музей \"Сінявокі лянок\". Злева пры дарожцы - льняныя міні-палеткі. Сінявокі даўгунец ужо адцвіў, і зялёныя галоўкі прыветна схіляюцца перад наведвальнікамі музея, гасцінна запрашаючы дакрануцца да матэрыяльнай і духоўнай культуры продкаў. У цэнтры музея, заняўшы сваё пачэснае месца, стаяць кросны - ткацкі станок, тое, без чаго не маглі з\'явіцца ручнікі і посцілкі, спадніцы і кашулі, абрусы і коўдры ды іншыя рэчы з ільну. Утульна размясціўшыся на крэселцах, выхаванцы адразу здагадаліся, што размова пойдзе пра ручнікі і фартушкі, бо гэтыя рэчы размяшчаліся на куфры і прыцягвалі іх позіркі яркімі фарбамі вышыванак. Пераканаўшыся, што ўсім гледачам зручна і ўтульна, Станіслава Георгіеўна Вальчык - кіраўнік гуртка \"Роднае слоўка\" і экскурсавод музея - з вялікай пашанай па чарзе брала ў рукі ручнікі і расказвала пра іх гісторыю. Вёўся аповед пра ролю ручніка ў жыцці чалавека ад яго нараджэння і да апошняга дня. Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow