?

Log in

No account? Create an account

06 жніўня 2019

Грамадскія актывісты ўшанавалі на сталічных Вайсковых могілках памяць Рут Уолер – грамадзянкі ЗША, якая ў складзе гуманітарнай місіі дапамагала аднаўляць пасляваенную Беларусь і трагічна сышла з жыцця 4 жніўня 1946 года.Кажа сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая.
– Для мяне яшчэ не толькі прыклад самой Рут Уолер важны, а прыклад яе мужа, каторы не з’ехаў адсюль у роспачы, што ён тут згубіў сваю маладую прыгожую жонку, ёй 25 год было. Менавіта дзякуючы яе мужу праз год у Менску адкрыўся завод «Медпрэпараты», дзе пачалі выпускаць антыбіётыкі. Туды было завезенае самае навейшае абсталяванне. Нашыя фармацэўты былі адпраўленыя на вучобу, каб тут была вытворчасць тых медыкаментаў, якіх якраз не хапіла Рут Уолер, каб застацца ў жывых.
Камун... Болей...
У невялікай вёсцы Белая Царква на Віцебшчыне праходзіць фэст, на якім колькасць гасцей у 100 разоў перавышае колькасць мясцовага насельніцтва.Фэст называецца SPRAVA, ён адбываецца на паўвыспе, дзе стаіць паўразбураная царква 16-га стагоддзя, якая і дала назоў населенаму пункту.
Гістарычны помнік з’яўляецца не толькі архітэктурнай дамінантай: менавіта вакол яго і адбываюцца падзеі фэсту, які тры гады таму пачалі ладзіць менскі рэжысёр Мацвей Сабураў і ягоная жонка Кацярына Аверкава.
Асаблівасць фэсту SPRAVA ў тым, што кожны наведнік можа знайсці сабе цікавы занятак або забаву. Менавіта разнастайнасць і ўражвае гасцей:
– Насамрэч, тут вельмі цікава: інфраструктура, якая тут ёсць, якую зрабілі архітэктары і дызайнеры. Гэта розныя цікавыя штукі, вежа па назіранні за птушкамі&hel... Болей...
Спеўны сход у Гомелі Zingeray сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў у параўнанні з іншымі гарадамі.
Больш за 150 чалавек сабраліся каля філіяла Веткаўскага музея, каб праспяваць разам габрэйскія песні на ідыш і іўрыце, а таксама па-беларуску.Лідар гурта Vuraj і арганізатар Спеўных сходаў Сяржук Доўгушаў распавёў пра ідэю стварэння праекта Zingeray.
– Я нейкі час падарожнічаў па ЗША і там пазнаёміўся шмат з габрэямі, якія эмігравалі менавіта з Беларусі і я падумаў зрабіць адраджэнне традыцый. Беларусь – гэта краіна, дзе не толькі спявалі па-беларуску, а гэта шматкультурніцкі край, у якім можна было ў свой час пачуць і мову ідыш. І вырашылі пачаць аднаўляць гэтую традыцыю, традыцыю мястэчкаў і гарадоў і пазнаёміцца з традыцыяй габрэйскіх песень.
Бібліятэкар і этнограф Алена ... Болей...
Паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання збіраюцца ў Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.«Пасля адмовы не забаронена паўторна звяртацца і адстойваць свае правы на экалогію», – адзначыў ён:
– Зноў трэба правесці ўстаноўчы сход, павінна прысутнічаць не менш за 10 чалавек. Мы маем права падаць паўторна на рэгістрацыю і гэтым маем намер скарыстацца ў бліжэйшы час. Гэта дасць магчымасць дзейнічаць нашаму экалагічнаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню і больш эфектыўна прыходзіць да чыноўнікаў і прадстаўляцца грамадскасцю, а не проста актывістамі.Як дадае Раман Кісляк, гэта дасць магчымасць стварыць шырокае, масавае грамадскае аб’яднанне, ... Болей...
7-8 кастрычніка ў беларускай сталіцы «Менскі дыялог» правядзе форум «Еўрапейская бяспека: адыйсці ад краю бездані».«Тэма можа здацца занадта драматызаванай, але мы цяпер, улічваючы супрацьстаянне Расеі і Захаду, знаходзімся менавіта ў такой сітуацыі», — зазначыў на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар Рады па міжнародных стасунках «Менскага дыялогу», палітолаг Яўген Прэйгерман.
У размове з нашым радыё Прэйгерман нагадаў аб нядаўнім распадзе Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці.
– І фактычна гэта азначае, што Еўропа ўцягваецца ў гонку ўзбраення. Форум, нам падаецца, будзе насіць асабліва практычны характар. Фактычна ён стане першым месцам, дзе ў такім рэпрэзентатыўным фармаце – і амерыканцы, і расейцы, і прадстаўнікі... Болей...
“Выклятыя жаўнеры. Беласточчына (1945 – 1947 гг.)” – зборнік рэпартажаў і дакументаў , якія былі апублікаваныя на старонках “Пшэглёнду праваслаўнага, „Нівы”, „Беларускага Радыё Рацыя” выйшлі з друку пад адной вокладкай у Фондзе князя Канстанціна Астрожскага.Сабраў іх галоўны рэдактар “Пшэглёнду” Яўген Чыквін. Кніга выйшла на польскай мове, каб не было моўнага бар’еру для тых, хто ўсё яшчэ славіць адказных за гвалт і смерць мірнага насельніцтва Беласточчыны:
– Маршы ў Гайнаўцы і публікацыі з абвінавачваннямі, што ахвяры, нашы людзі ўжо сталі самі вінаватыя! Тыя, што загінулі. Жанчыны, немаўляты, малыя дзеці – гэта выпадковыя ахвяры. А скамунізаваныя вёскі трэба было пакараць. Я асабіста, а таксама ініцыятыв... Болей...

Latest Month

Жнв 2019
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow