June 24th, 2019

Трышын, Валынка, Рэчыца… – з гісторыі мікрараёнаў Берасця | Камунікат.org

Берасцеец і аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Антон Дацкевіч у вольны час даследуе колішнія прадмесці старога гораду.Цяпер яны ўсім вядомыя як мікрараёны: Вулька-Падгародская, Валынка, Трышын, Рэчыца, Пугачова і іншыя. Для Антона гэта праца не аднаго дня, але пэўныя кавалкі назапашанага і апрацаванага матэрыялу ўжо з’яўляюцца ў публічным доступе для больш шырокай аўдыторыі.
„Я паспрабаваў на падставе краязнаўчага матэрыялу разглядзець гісторыю гэтых берасцейскіх ускраін. Пашукаць мясцовы фальклёр, мікратапанімію на розныя назвы ўрочышчаў, якія вядомыя толькі мясцовым жыхарам, пашукаць старыя фотаздымкі, каб убачыць як выглядалі, у чым хадзілі людзі ў міжваенны і пасляваенны перыяд. Запісаць нейкія легенды, паданні, звязаныя з берасцейскімі знакав... Болей...

Памяць пісьменніка Івана Сіняўскага па-ранейшаму не ўшанавана ў Жодзіне | Камунікат.org

Улады Жодзіна не жадаюць ушанаваць памяць славутага земляка – пісьменніка-франтавіка Івана Сіняўскага. 22 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння.Кажа пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў:
– Іван Іванавіч Сіняўскі – мой зямляк. 22 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння. І гэта дата пачатку вайны. Жодзінскія чыноўнікі ўпарта не хочуць адгукнуцца на маю ініцыятыву. Ягонае імя не хочуць ушаноўваць. Зараз у Жодзіне ўзначальвае сетку публічных бібліятэк горада Інэса Дзясятава. І ладзіць на два месяцы ў двух залах выставу, прысвечаную расейскаму імператару Мікалаю Другому. А дзеля ўшанавання памяці нашага слаўнага земляка нічога не робіцца – ніякай выставы, ніякай імпрэзы.
Іван Сіняўскі – аўтар васьмі кніг прозы, сярод якіх раман пра жахі калектывіза... Болей...

Ці будзе ў Гародні шыльда ў гонар Стэфана Баторыя? | Камунікат.org

Гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон атрымаў адказ ад гарадзенскіх уладаў наконт аднаўлення шыльды прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Усталяваная ў 1933 годзе і пашкоджаная за Саветамі, яна захавалася на будынку цяперашняга Гуманітарнага каледжа.Чыноўнікі лічаць немэтазгодным аднаўленне гэтай шыльды:
– На шыльду на вуліцы Леніна была ўсталявана пластыкавая шыльда з указаннем тых устаноў, якія там знаходзіліся. Паднялася хваля абурэння з-за таго, што гэта шыльда была напісана на расейскай мове і там не згадваліся беларускія ўстановы, якія знаходзіліся там у 1919 годзе. Па-другое, гэта шыльда закрывала аўтэнтычную мармуровую – з нейкага чорнага каменю, арыгінальную шыльду, якая была ўсталявана ў 1933 годзе ў гонар 400-годдзя з дня нараджэння Стэфана Баторыя.Мечыслаў Супрон мяр... Болей...

95-ыя ўгодкі з Дня нараджэння Васіля Быкава | Камунікат.org

95-ыя ўгодкі з Дня нараджэння славутага пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Быкава адзначылі на Ушаччыне.Імпрэза адбылася ў вёсцы Бычкі на тэрыторыі былой школы, дзе калісьці навучаўся пісьменнік. На мерапрыемства з’ехалася каля 100 чалавек з розных гарадоў і вёсак Віцебскай, Менскай абласцей ды з самой сталіцы. І гэта прытым, што сёлета прэмію імя Васіля Быкава „За свабоду думкі” не ўручалі.
Мерапрыемства распачалася з выступу лідара Руху „За свабоду” Юрася Губарэвіча, які прывітаў прысутных і распавёў пра значнасць асобы Васіля Быкава для беларусаў і яго ўклад у накірунку свабоды і дэмакратыі:– Адбылося цудоўнае мерапрыемства на радзіме Васіля Быкава. Ужо не першы год мы збіраемся тут, актывісты Руху „За Свабоду” з Віцебска, з Менска. ... Болей...

Ігар Мельнікаў: Сёлета 75-я гадавіна бітвы пад Монтэ-Касіна | Камунікат.org

Вялікі брытанскі фестываль адбыўся ў Верхнім горадзе ў Менску. Гісторык-рэканструктар Ігар Мельнікаў прыйшоў на свята ў брытанскай форме афіцэра-беларуса з войска генерала Андэрса.Кажа Ігар Мельнікаў:
– Я сёння ў мундзіры беларуса-“андэрсаўца”, афіцэра Другога польскага корпуса. Людзі падыходзяць і пытаюць: “А якім чынам вось гэты мундзір тычыцца да дня Вялікай Брытаніі, тычыцца менавіта да беларускай гісторыі. І я раблю гістарычную лекцыю, тлумачу людзям, расказваю, што ў гэтым годзе ў нас 75-я гадавіна бітвы пад Монтэ-Касіна, бітва, у якой удзельнічалі тысячы беларусаў, бітва, у якой сотні беларусаў назаўсёда засталіся на могілках у Монтэ-Касіна. Ну, і безумоўна, брытанская амбасада пра гэта памятае, брытанская амбасада выдае дублікаты ўзнагарод нашчадкам беларус... Болей...

Дзеці вайны згадваюць | Камунікат.org

74 гады прайшло пасля заканчэння Другой сусветнай вайны...
Але назаўсёды ўрэзаліся ў памяць дзяцей вайны страшныя эпізоды, якія прыйшлося перажыць, кажа вязень канцлагера смерці пад адкрытым небам “Азарычы” Нэля Зуева, якой на той момант было 5 гадоў:
– Калючы дрот, вышка. Нават вады няма, не кажучы ўжо пра ежу. З 14 сакавіка ўдарылі маразы, пачалася завіруха, снегам стала заносіць людзей. І на раніцу многія так і засталіся ляжаць.Страты, панесеныя беларусамі за гады Другой сусветнай вайны катастрафічныя. Да прыкладу, толькі за 10 дзён існавання канцлагера “Азарычы” загінулі 20 тысяч чалавек, сярод якіх было шмат дзяцей.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Люцыя Німяровіч: Наш садок адзіны не толькі ў Беластоку, але і ва ўсёй Польшчы | Камунікат.org

На працягу 25 гадоў дзіцячы садок № 14 у Беластоку гасцінна адчыняе свае дзверы для бацькоў і дзяцей, якія хочуць вывучаць беларускую мову.
Ходзяць у садок не толькі маленькія жыхары Беластоку. Многіх бацькі прывозяць кожную раніцу з ваколіц, бо пакуль дзіцячы садок № 14 – гэта адзіная мажлівасць для дашкольнікаў чуць беларускую мову кожны дзень.Пра штодзённае жыцце і святы у дзіцячым садку, пра планы на будучыню і пра сакрэты поспеху дырэктарка Люцыя Німяровіч расказвае Ганне Комінч.
РР: Ваш дзіцячы садок – гэта адзіны садок у Беластоку, у якім вывучаецца беларуская мова. Колькі гадоў вы гэта робіце?
– Не тольку ў Беластоку, але і ва ўсё Польшчы. Мы збіраем дзяцей беларускай меншасці. А цяпер і беларусаў, якія прыязджаюць з замежжа, яны цяпер да нас вельмі ахвотна п... Болей...