?

Log in

No account? Create an account

17 чэрвеня 2019

У Беластоку адбылося XXXIІІ Свята беларускай культуры. Фестываль сабраў 24 калектывы з Беластока, Бельска-Падляшскага, Дубровы Беластоцкай, Машчоны Каралеўскай, Макаўкі, Гайнаўкі, Нарвы, Міхалова, Гарадку і Сямятычаў.Да артыстаў з Падляшша далучыўся Народны хор народнай песні „Родніца” выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Хор аб’ядноўвае людзей самых розных спецыяльнасцяў.
Кажуць удзельніцы хору Тамара і Таццяна:
– Пабылі ў асяроддзі, дзе беларуская дыяспара вельмі сардэчна, душэўна сустракае, як быццам прыехалі да родных. У іншай дзяржаве жыве беларускі дух, гэтыя людзі робяць такую вялікую працу, падтрымліваюць нашу беларускую культуру, падтрымліваюць мову. Душа плача ад радасці за іх і за нас.На фестывалі можна было не толькі паслух... Болей...
Чэрвень – не толькі пара заканчэння заняткаў ў польскіх школах ды ліцэях. Гэта час падсумавання таго, што было зроблена за навучальны год, а таксама акрэслення планаў на лета і на новы школьны сезон, які распачнецца ў верасні.Пра жыццё і перспектывы белліцэя ў Гайнаўцы расказвае дырэктар Ігар Лукашук.
РР: Што зараз у вашых планах?
Ігар Лукашук: У гэтым годзе паўстала такая ініцыятыва з боку бацькоў і вучняў, каб увесці двухмоўнае навучанне. І, думаю, што з верасня мы адкрыем адзін клас з двухмоўным навучаннем, дзе частка заняткаў будузе весціся на польскай і беларускай мовах. Такога яшчэ ў нашых сярэдніх і пачатковых школах не было. Мы яшчэ дакладна не вырашылі, якія прадметы будуць выкладацца на двух мовах. Па законе, мінімум чатыры прадметы павінны выкладацца адначасова па-польс... Болей...
Набліжаецца 30 фестываль “Басовішча”.
Неаднаразовы ўдзельнік фестывалю, гітарыст этна-гурту “Троіца” Юрый Дзмітрыеў шкадуе, што гэтае “Басовішча” можа стаць апошнім:
– Фестываль патрэбны. Фестываль, які ў не самыя лёгкія часы даваў нейкі глыток паветра, адкрываў новыя імёны, даваў магчымасць пачуць тых, каго пачуць было цяжка ў пэўныя часы. Для музыканта самае цяжкае, што можа быць, – гэта калі ты не маеш магчымасці выступіць. Таму я маю на ўвазе і Лявона Вольскага, і Дзіму Вайцюшкевіча. Гэта ўсё нашы калегі. Так склалася. У іх былі пэўныя – і зараз здараюцца – выпадкі, калі няма магчымасці выступіць. Быў час, калі “Басовішча” давала гэту магчымасць і прыхільнікам пачуць іх, і музыкантам крыху паветра гэтага глынуць.... Болей...
Алесь Пушкін рэстаўруе касцёл Найсвяцейшае Панны Марыі, што ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёну. Па словах мастака, спонсарам стаў «Белаграпрамбанк».
Працы разлічаныя на 4 гады.
– Тут былі хрышчоныя многія дзеячы беларускай інтэлігенцыі, прынамсі, Алесь Бяляцкі. І Уладзімір Караткевіч сустракаўся тут з ксяндзом Чарняўскім. І вось я зараз навуковы кіраўнік па рэстаўрацыі гэтага помніка гісторыка-культурнай каштоўнасці пад шыфрам другой катэгорыі. Распрацоўваю праект рэстаўрацыі трох галоўных алтароў.Акром алтароў, будзе адрэстаўраваны абраз Маці Божае Вішнеўскае.
У 2024 годзе касцёл у Вішневе справіць 600-гадовы юбілей. Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Лідчане пратэстуюць на прыступках Лідскага райвыканкама супраць экалагічнай катастрофы на рэках Дзітва, Лідзейка і Нёман.Ужо больш за тыдзень безперапынна працягваецца скід нечыстотаў з лідскіх палей фільтрацыі ў рэкі Дзітва і Лідзейка. Сотні тон атручанай вады зліваюцца праз калектары ў гэтыя рэчкі, а пасля ў Нёман, з-за чаго гіне ўся флора і фаўна.
Жыхары Лідчыны пачалі біць трывогу яшчэ тыдзень таму, калі па рацэ пайшла брудная вада, смурод і нежывая рыба. Увесь час звяртаюцца ў адпаведныя службы, але экалагічная катастрофа працягваецца і па сённяшні дзень.
Незадаволеныя жыхары Ліды пачалі выходзіць з акцыямі пратэсту да будынка райвыканкама.
Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі „Мёртвая Дзітва”:
– Акрэсліць гэтую праблему вельмі важна, але яшчэ больш важная наша рэа... Болей...

Latest Month

Ліп 2019
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow