June 8th, 2019

Таямнічы свет кажаноў | Камунікат.org

“Таямнічы свет кажаноў” – з такой прэзентацыяй пазнаёміў глыбачан старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Аляксей Шпак.
Сустрэча адбылася ў Парафіяльным доме ў межах курсаў “Мова нанова”. Паводле навукоўца, чэрвень – гэта пара нараджэння кажаноў. У Беларусі іх налічваецца 19 відаў, з іх 8 – занесеныя ў Чырвоную кнігу.
Як кажа Аляксей Шпак, у свеце каля 1300 розных відаў кажаноў, што складае 25% ад сусветнай фаўны млекакормячых. Але іх колькасць скарачаецца. Таму, напрыклад, у Еўропе ўсе віды кажаноў занесеныя ў Чырвоную кнігу.
– Адна самка нараджае аднаго-двух, не больш. Гэта таксама вельмі цікава, бо мы са школьнага курса біялогіі ведаем, што такія дробныя млекакормячыя звычайна нараджаюць шмат дзіцянят. А кажаны нараджаюць... Болей...

У Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння cітуацыі з правамі чалавека | Камунікат.org

За мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння cітуацыі з правамі чалавека, аднак былі некаторыя пазітыўныя змены.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, які яна прадставіла на летняй сесіі Рады ААН па правах чалавека у Жэнэве.
У якасці пазітыўных зменаў Марын адзначае дэкрыміналізацыю артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць незарэгістраваных арганізацый).Каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра „Вясна” Валянцін Стэфановіч:
– Мы канешне гэты крок вітаем. Гэта тое, чаго дамагалася грамадзянская супольнасць Беларусі фактычна з 2006 года. Але нашая радасць азмрочаная тым, што ўлады не адмовіліся ад адмены поўнай забароны на дзеянне незарэгістраваных арганізацый. Забарона заста... Болей...

„Хавайся ў бульбу” – 15-ы раз, трэці з гуртом „Dzieciuki” | Камунікат.org

Вялікі байкерскі фэст „Хавайся ў бульбу”, які пачынае байкерскія „злёты” па ўсёй Беларусі, адбываецца ў Гародні 15-ы раз. Гэтым разам ён праходзіць 7-8 чэрвеня.Першы дзень фэста адзначыўся цікавай музычнай часткай, сярод іншых выступілі гурты „РСП” і „Dzieciuki”. Кажа лідар гурта Dzieciuki музыка Алесь Дзянісаў:
– Усё добра, усё класна. Дзякуй вялікі „Насарогам”, якія нас запрасілі. Яны ў чарговы раз пайшлі супраць сістэмы, якая не дае нам выступаць у Гародні. Яны проста далі нам магчымасць выступіць ужо трэці год запар. Гонар і павага.Адзін з арганізатаў фэста Павел Мацьвееў лічыць „Хавайся ў бульбу” гарадзенскай традыцыяй:
– Для нас ён ужо стаў неад’емнай часткай нашага жыцця, нейкім нават свайго ... Болей...

Прэзентацыя “Поўні” Міхала Андрасюка ў Беластоку | Камунікат.org

“Поўня” ў Беластоку. Міхал Андрасюк прэзентаваў сваю новую кнігу беластоцкаму чытачу. Восьмае па ліку выданне падляшскага празаіка ёсць ягонай пятай кнігай на беларускай мове.Кажа аўтар:
– Адрозніваецца ад тых кніжак, якія я напісаў раней, тым, што выходзіць па-за межы Падляшша. Кніжка ідзе па трохвугольніку Белавежская пушча – Беласток – Менск. Таксама кніжка выходзіць за межы часу і прасторы, за межы рэальнага. Шмат біяграфічнага ў ёй. Шмат сябе я паклаў у гэтую кнігу. Тым не менш, гэта ў многім лёсы пакалення, лёсы рэгіёна.Падчас прэзентацыі прагучалі фрагменты рамана ў перакладзе Марціна Рэмбача. На думку перакладчыка, новай кнізе Міхала Андрасюка ўласцівая больш эмацыянальная мова:
– У выпадку “Поўні” гаворка ідзе пра пошук праўды, нав... Болей...

Алесь Чумакоў выступіў з гуслямі ў Варшаве | Камунікат.org

На гуслях можна граць не толькі рыцарскія балады. Гэта прадэманстраваў у Варшаве ўдзельнік гурта „Стары Ольса” Алесь Чумакоў.
Выступаючы ў Беларускім Доме, музыка зайграў на ўласнаручна зробленым інструменце такія хіты, як „Простыя словы” і „Паветраны шар”, а таксама беларускамоўныя пераклады песняў Высоцкага і шмат чаго іншага.Прэзентаваў Алесь Чумакоў і перакладзеныя на беларускую мову ірляндзкія спевы на паўстанцкую тэматыку:
– Праспяваў гэта па-беларуску, яно цалкам гучыць пра нашых герояў – Касцюшку, будзе песня пра Эмілію Плятэр. Гэта песня будзе пра герояў пакараных смерцю на Лукішскай плошчы. Наступная песня будзе пра атрад Людвіка Нарбута, іх паспяховае, доўгачасовае змаганне з расейскімі войскамі на Лідчыне. Наведнікі засталіся п... Болей...

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед мастака Алеся Пушкіна | Камунікат.org

Заява Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у падтрымку беларускай мовыБеларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед мастака Алеся Пушкіна, які 6 чэрвеня затрыманы за перформанс у абарону беларускай мовы ў Крупках. 6 чэрвеня 2019 года вядомы беларускі мастак-перформер быў затрыманы з выкарстаннем фізічнай сілы супрацоўнкамі міліцыі ў горадзе Крупкі.У гэты дзень Алесь Пушкін выйшаў да крамы сеткі «Еўраопт» у цэнтры Крупак з плакатамі «Stop russian agression on Europe» («Спыніце расейскую агрэсію ў Еўропе»), «Russia - war!» («Расея - вайна!») і партрэтам Пуціна, а таксама плакатам «Беларусь у NATO». Пры затрыманні мастака яго творы-плакаты былі канфіскаваныя міліцыяй. Месца перформансу аб... Болей...