April 28th, 2019

Народная Воля, 26 (4381) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
26 (4381) 2019

Сённяшні нумар «Народнай Волі» – першы ў другім квартале 2019 года. І многія з Вас, шаноўныя сябры, звярнулі ўвагу на яго тыраж. А ён, як бачыце, падняўся толькі на пару дзясяткаў экзэмпляраў. Сумаваць ці радавацца? Нават не ведаем, што і сказаць. Хутчэй за ўсё, хто-ніхто ўжо з’ехаў на лецішча і часова спыніў падпіску, хоць мы не раз падказвалі варыянты, якія дазваляюць не парываць сувязі з «Народнай Воляй» і ў летні час. Рэдакцыя слёзна прасіла даўніх прыхільнікаў газеты актыўна прапагандаваць яе сярод сваіх сваякоў, саслужыўцаў, сяброў, суседзяў – з тым каб у шэрагі падпісчыкаў улілося прыкладна 2000 новых асоб, што дазволіла б умацаваць фінансавае становішча рэдакцыі. Пакуль мы не маем дакладных лічбаў, але з улікам таго, што тыраж, можна сказаць, не вырас, праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай. Нас непакоіць такая акалічнасць: калі ў гарадах «Народную Волю» можна яшчэ набыць у шапіках, то жыхары аддаленых вёсак, аграгарадкоў такой магчымасці не маюць. Болей...

Свободные новости плюс, 15 (814) 2019 | Камунікат.org

Свободные новости плюс
еженедельная общественно-политическая газета
15 (814) 2019

Рано или поздно, это должно было случиться. Хотя бы исходя из прежнего опыта белорусско-российских конфликтов. Если обе стороны упорствуют в своей позиции и не выражают готовности к компромиссу, то противостояние с неизбежностью движется в сторону эскалации. После обмена оскорблениями между послом РФ Михаилом Бабичем и белорусским МИДом сама логика противоборства закономерно подводила к следующему этапу — экономической войне. Она и грянула. Посмотрите на хронику только этого месяца. 1 апреля министр финансов РФ Антон Силуанов заявил, что Россия предоставит Беларуси кредитные средства на сумму до $600 млн. Дескать, это решение Путина. Но на следующий день пресс-секретарь президента России Дмитрий Песков фактически дезавуировал заявление А. Силуанова, отметив, что вопрос о выделении российского кредита Беларуси «находится в проработке», поэтому не нужно «делать на этот счет официальных заявлений», а стоит дождаться «соответствующего момента». Болей...

Газета Слонімская, 17 (1142) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
17 (1142) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. У 2008 годзе «ГС» прызнана лаўрэатам міжнароднай прэміі фонду газеты "Цайт" (ФРГ) «Маладая прэса Усходняй Еўропы», а таксама ўзнагароджана граматай Беларускай асацыяцыі журналістаў «За адданасць прафесіі». Болей...

Салідарнасць у інтэрнэце, 432 | Камунікат.org

Салідарнасць у інтэрнэце
432

Нобелевский лауреат — об ошибке власти и о том, почему народ тоже очень часто бывает не прав. Почему власть чувствует свою безнаказанность, что пугает Лукашенко в Зеленском и можно ли перехитрить восточного соседа председательской хитростью — об этом в интервью Радыё Свабода рассказала Светлана Алексиевич. Предлагаем наиболее интересные отрывки из этой беседы. — Долгая власть, в 25 лет, развращает. И человек теряет контроль над собой. Ему кажется, что он все знает, все понимает. У меня все чаще возникает мысль, грешным делом, что не созрели ни мы, ни Россия, ни другие постсоветские страны до президентских республик. У нас должны быть только парламентские республики, чтобы лучшие люди вместе вырабатывали решения. А дать власть в руки одного человека — это было большой ошибкой в 90-е годы. Болей...

Інфа-Кур’ер, 17 (951) 2019 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
17 (951) 2019

Уже более года жители деревни Муравищина добиваются, чтобы остановку автобусов, которые перевозят людей из Слуцка, перенесли в удобное для жителей место. Со своей просьбой они обращались во всевозможные инстанции. Некоторые чиновники проблему признают, но не решают. Жители деревни надеются, что в этой ситуации поможет письмо президенту. Степан Бойко, житель деревни Муравищина, рассказал «Кур'еру», что возле их деревни есть только остановка для автобусов, которые следуют из района в Слуцк, а на противоположной стороне её нет. Автобус из Слуцка не может официально остановиться возле деревень Муравищина и Васильково. Если по правилам, то пассажиры должны проехать свою деревню и ехать лишний крюк в 8 километров до Омговичей. Там автобус останавливается, разворачивается и едет назад на трассу. Только после выезда на Р-43 есть остановка, и только там могут выйти пассажиры, которым нужно было добраться в Васильково или в Муравищина. Болей...

Новы Час, 16 (627) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
16 (627) 2019

Да гэтага часу няма больш цікавай навіны, чым перамога Уладзіміра Зяленскага на выбарах прэзідэнтаУкраіны. Ён набраў 75% галасоў і стане новым гарантам нашай паўднёвай суседкі. Сам Зяленскі пракаментаваў сваю перамогу проста: «Усё магчыма». А дакладней, яго словы гучалі так: «Пакуль я яшчэ непрэзідэнт, павінен сказаць як грамадзянін Украіны ўсім краінам, экс-рэспублікам Савецкага Саюза — паглядзіце на нас, усё магчыма». Праўда, у тое, што ўсё магчыма, гэтыя экс-рэспублікі Савецкага Саюза пакуль не вераць. Ці самі кпяць з сябе. Вельмі папулярны зараз жарт, калі адзін чалавек выстаўляе ў сеціва навіну: «Ва Украіне ў другім туры Уладзімір Зяленскі перамог Пятра Парашэнку». Пад гэтай навіной каментары: «Патлумачце, што такое “другі тур” — прашу прабачэння, я з Расіі». «А што, можна два кандыдаты? Выбачаюся, я з Беларусі». Мой добры сябар з Кіеву пасля першага туру прэзідэнцкіх выбараў, калі Зяленскі выйшаў у фінал прэзідэнцкай гонкі, запытаў мяне: «А што ў вас у Беларусі з моладдзю? Болей...

Наша слова, 16 (1427) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
16 (1427) 2019

Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зносу галоўнага знака хрысціянства працягваецца. Голас Касцёла і Праваслаўнай Царквы, іншых хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пустыні. Знос крыжоў - гэта вялікая рана на сэрцы веруючага чалавека. І гэта робіцца падчас Вялікага Посту, калі хрысціяне разважаюць пра збаўчую муку Езуса Хрыста, прынятую Ім на дрэве Крыжа. Гэтае святатацтва адбываецца напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую заўтра адзначаюць вернікі Каталіцкага Касцёла. У гэты дзень Евангелле ўзгадвае ўрачысты ўезд Езуса ў Ерусалім, калі людзі Яго віталі воклічамі "Гасанна Сыну Давіда. Дабраслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана", а чытанне Мукі Хрыста распавядае пра цярпенні, укрыжаванне і смерць Езуса на Крыжы. Болей...

Ніва, 16 (3284) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
16 (3284) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...