April 14th, 2019

Унікальная выстава Андрэя Лянкевіча ў Гародні | Камунікат.org

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адкрылася выстава фатографа Андрэя Лянкевіча „Бывай, Радзіма”, якая паказвае розныя бакі бачання Другой сусветнай вайны.Распавядае Андрэй Лянкевіч:
– Выстава называецца „Бывай, Радзіма” таму, што гэта відаць гэта самы знакаміты выраз, які звязаны з Другой сусветнай вайной, які напісалі людзі сапраўды героі, якія паміралі, якія баранілі сваю зямлю, якія назаўсёды засталіся ў Берасцейскай крэпасці, м напісалі „Бывай, Радзіма”. Пры гэтым гэты выраз таксама не належыць больш Беларусі, ён быў вывезены і знаходзіцца ў музеі ў Маскве.На думку гарадзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча, прадстаўленая экспазіцыя можа быць прыкладам для падобных праектаў:
– Вельмі блізкая тэма вось для мяне асабіста таму, што мая ... Болей...

Газета Слонімская, 15 (1140) 2019 | Камунікат.org

Газета Слонімская
Агульнапалітычны штотыднёвік
15 (1140) 2019

«Газета Слонімская» (скарочана «ГС», польск. Gazeta Słonimska) — беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная газета, якая выходзіць у Слоніме. Упершыню выйшла ў 1938 годзе на польскай мове (ўсяго выйшла 4 нумары). «Газета Слонімская» была адноўленая ў 1997 годзе як незалежнае грамадска-палітычнае выданне на рускай і беларускай мовах. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам стаў Віктар Валадашчук. Першы нумар адроджанай «Газеты Слонімскай» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 асобнікаў. З цягам часу наклад вырас да 12 500 асобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюду газеты (з насельніцтвам каля 250 тысяч чалавек): Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Навагрудскі раёны Гродзеншчыны і іншыя рэгіёны рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выключана з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду праз «Белсаюздрук», наклад упаў у два разы. Сёння газета выходзіць на 32 старонках разам з рэкламнай газетай «Аддушына» накладам 3 500 асобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А3. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, надае вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю. Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. У 2008 годзе «ГС» прызнана лаўрэатам міжнароднай прэміі фонду газеты "Цайт" (ФРГ) «Маладая прэса Усходняй Еўропы», а таксама ўзнагароджана граматай Беларускай асацыяцыі журналістаў «За адданасць прафесіі». Болей...

Наша слова, 14 (1425) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
14 (1425) 2019

31 сакавіка ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла адбылася святочная вечарына, прысвечаная ўключэнню Будслаўскага фэсту ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Больш за 400 гадоў святыня ў Будславе прыцягвае да сябе сотні вернікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі. Касцёл бернардынаў, пабудаваны ў 1783 годзе, абраз, як мастацкая і духоўная каштоўнасць, дзённыя і начныя набажэнствы, казанні святароў, пілігрымкі вернікаў, якія ідуць з розных гарадоў і мястэчак, працэсія, кірмаш мастацкіх вырабаў, фестываль каталіцкага і праваслаўнага друку, канцэрты моладзевых гуртоў, намёты і шчырыя размовы моладзі ля вогнішча - усе гэтыя з'явы ствараюць непаўторны каларыт штога-довага Будслаўскага фэсту. Пра пабудову санктуарыя Маці Божай у Будславе і гісторыю цудатворнага абраза нагадаў прысутным кандыдат гістарычных навук, пробашч Чырвонага касцёла, ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк. Гэтай тэме ён прысвяціў навуковую працу ў час заканчэння вучобы ў Варшаўскай Тэалагічнай Акадэміі, і выдаў пазней асобную кнігу "Будслаўскі касцёл - святыня Беларусі". Болей...

Ніва, 14 (3282) 2019 | Камунікат.org

Ніва
Тыднёвік беларусаў у Польшчы
14 (3282) 2019

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Болей...

Новы Час, 14 (625) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
14 (625) 2019

Улады пачалі, здавалася б, незразумелы наступ на грамадзянскую супольнасць. Знос крыжоў у Курапатах — нахабная дэманстрацыя «свайго месца» для апазіцыі. Рэпрэсіі ў Брэсце, датычныя пратэстоўцаў супраць пуску акумулятарнага завода. Забарона шырокага святкавання Дня Волі ў Мінску. Уціск незалежнага прафсаюзу гарнякоў на «Беларуськаліі». І, канешне, ператрус у мінскім офісе тэлеканала «Белсат». Зазвычай улада дзейнічае такім чынам выключна перад нейкімі вельмі важнымі падзеямі. Найчасцей — перад маштабнай палітычнай кампаніяй. Асабліва цікава тое, што і забарона Дня Волі, і знос крыжоў у Курапатах падкрэслена адбываліся нібыта «па загадзе» персанальна Аляксандра Лукашэнкі. У часе «вялікай размовы» той казаў і пра святкаванне ўгодкаў БНР, і пра «навядзенне парадку» ў Курапатах. Выглядае, што іншыя прадстаўнікі выканаўчай улады ўсяляк імкнуцца прадэманстраваць: кіраўнік дзяржавы трымае руку на пульсе, яму да ўсяго ёсць справа, ён кантралюе любую сітуацыю. Болей...

Аляксей Навуменка адкрыў сваю выставу ў Варшаве | Камунікат.org

Памятаць пра мінулае, браць адказнасць за будучыню. У варшаўскім Беларускім Доме адкрылі выставу Аляксея Навуменкі “Бязмежжа”.
Творы пінскага мастака прысвечаныя адначасова і спадчыне роднага Палесся, і набалелым праблемам сучаснасці. Куратарам выставы выступіў брат Аляксея Ілля Навуменка.
Некалькі твораў, сярод якіх карціна “Тэхнапарк”, прысвечаныя экалагічным пытанням. У ролі палатна тут выступае шкло, а паверх фарбаў з гэтага шкла нібы з глебы выступаюць малыя пні, гаворыць Аляксей Навуменка:
– Ёсць над чым разважаць, і ёсць якія ставіць пытанні. Бо адказаў пакуль мы не шмат можам даць, але пытанні трэба ставіць. І мастацтва павінна гэта выконваць. Не толькі ўпрыгожваць, як гэта было раней. Зараз гэта канцэпцыя задаваць пытанні для грамадскасці кожнаму ... Болей...