?

Log in

No account? Create an account

12 лютага 2019

У судзе абвешчаны перапынак да 14.30. – Пасяджэнне толькі пачалося. Я спадзяюся, рашэнне суда будзе справядлівым.
Мне рана дзяліцца нейкімі ўражаннямі, – сказала Марына Золатава ў перапынку. – Я здзіўленая і проста здзіўленая такой увагай і ўдзячная ўсім за падтрымку. Дзякуй вялікі, перадае nn.by.* * * 12 лютага а 10-й гадзіне пачаўся суд над Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай партала Tut.by і апошнім фігурантам так званай «справы БелТА».Старшынюе ў судзе Аляксандр Петраш. Абвінавачванне прадстаўляе старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юлія Харчэйкіна. БелТА папрасіла суд правесці ў закрытым рэжыме, спасылаючыся на абарону інфармацыі. Пракурор, у сваю чаргу, не бачыць падставы закрываць працэс, заяўляючы, што суд можна закрыць толькі ў той частцы, кал... Болей...
У Гародні на моўных курсах “Мова нанова” ўпершыню за час іх правядзення ў гэтым горадзе размаўлялі пра ўніяцтва.
Чаму была закранута рэлігійная тэма – кажа вядоўца курсаў Эмілія Гаўрус:
– У нас даўно была ідэя зрабіць некалькі тэмаў па канфесіях. Зараз уніяцтва, плануем зрабіць яшчэ пра каталіцтва і праваслаўе. Пакуль што ўніяцтва, бо мы ведаем айца Андрэя: ён прыходзіць да нас ад часу да часу як слухач курсаў, таму і вырашылі яго запрасіць. Засталіся вельмі задаволеныя, бо сапраўды было вельмі цікава. Наперадзе ў нас, спадзяюся, будуць іншыя канфесіі.На сустрэчу да навучэнцаў завітаў уніяцкі святар Андрэй Крот, які лічыць, што гэта канфесія больш даспадобы беларусам.
– Яно вельмі блізкае беларусам, блізкае тым, што вызнае еднасць. А мы, беларусы, якія знах... Болей...
Музей Беларускага Палесся рыхтуе экспазіцыю, у якой хоча прэзентаваць наведвальнікам скарбы, якія былі знойдзеныя на Піншчыне. У горадзе над Пінай шмат легенд і гісторый пра багацце манахаў і заможных людзей, звязаных з падзямеллем.Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, не адзіны пінчук сцвярджаў, што ад пінскага касцёла Караля Барамеуша, цяпер канцэртная зала, ідуць незлічоныя падземныя хады:
– Калі пачаліся ў касцёле першыя рэстаўрацыйныя працы, я памятаю, што знайшоў тут чарапіцу пачатку века з таўром. Успаміналі некаторыя пінчукі пра тое, што менавіта адсюль ідзе падземны ход у Гарадзішчанскі манастыр, менавіта ад гэтага касцёла, які мае від абароннага збудавання.Рэальна большасць скарбаў знаходзяць падчас рэстаўрацыйных і рамонтных прац у гістарычным цэнтры Пінска. Так улетку 20... Болей...
Каля васямсот чалавек удзельнічала ў першых спаборніцтвах бегуноў памяці Сібіры ў Беластоку.Мерапрыемства арганізавана ў памяць 79-ых угодкаў першага вывазу саветамі жыхароў Беластока ў Сібір. На пяцікіламетровай трасе можна было аглядаць інсцэніроўкі арышту, дэпартацыі і жыцця ў лагеры.
У гонках прымала ўдзел група 19-ці бегуноў з каманды Run 4(four) Fun з Беларусі.
– Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір.
– Бачу, што я тут адзіны са сцягам. Крыху мяне гэта дзівіць. Бо гэтае мерапрыемства прысвечана памяці палякаў, якія былі вывезеныя ў Сібір, – дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешыньскі.
– Добра, што ёсць тут шмат людзей. – Гэта згадка пра тыя трагічныя дні, гэта сведчанне, што мы з імі сёння надзвычай блізка, як ніколі, – ... Болей...
Каля васьміста чалавек удзельнічала ў першых спаборніцтвах бегуноў памяці Сібіры ў Беластоку.Мерапрыемства арганізавана ў памяць 79-ых угодкаў першага вывазу саветамі жыхароў Беластока ў Сібір. На пяцікіламетровай трасе можна было аглядаць інсцэніроўкі арышту, дэпартацыі і жыцця ў лагеры.
У гонках прымала ўдзел група 19-ці бегуноў з каманды Run 4(four) Fun з Беларусі.
– Прысвячаецца памяці тых людзей, якія былі вывезены ў Сібір.
– Бачу, што я тут адзіны са сцягам. Крыху мяне гэта дзівіць. Бо гэтае мерапрыемства прысвечана памяці палякаў, якія былі вывезеныя ў Сібір, – дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешыньскі.
– Добра, што ёсць тут шмат людзей. – Гэта згадка пра тыя трагічныя дні, гэта сведчанне, што мы з імі сёння надзвычай блізка, як ніколі, –... Болей...

Latest Month

Ліп 2019
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow