?

Log in

No account? Create an account

06 лютага 2019

Праграма 8-га Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”15 лютага (пт) І ДЗЕНЬ: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ: 18.00-22.00Лакацыя: канферэнц-зала рэстарацыі “7 Неба” гатэля “Мінск” (праспект Незалежнасці, 11 корп. 2, 6 паверх)    Урачыстае адкрыццё фестывалю. Выступы арганізатараў.    Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова    Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”Выступы лаўрэатаў літаратуных прэмій за 2018 год і чытанні пачэсных гасьцей фестывалю:Алесь Разанаў (Прэмія Наталлі Арсенневай)Вера Бурлак (прэмія Карласа Шэрмана)Альгерд Бахарэвіч (прэмія “Кніга году”)Уладзімір Някляеў (... Болей...
Штраф карэспандэнту „Беларускага Радыё Рацыя” ў Менску Генадзю Барбарычу пакінуты ў сіле. Ягоную скаргу разгледзеў Менскі гарадскі суд.
Наконадні журналіста завочна асудзіў суд Партызанскага раёну сталіцы „за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ”. Нагодай стаў матэрыял па так званай «справе Белта» – інтэрвъю з галоўнай рэдактаркай БелаПАН Ірынай Леўшынай.
Адміністрацыйны пратакол утрымліваў грубую памылку і быў адпраўлены на дапрацоўку: сцвярджалася, што Барбарыч зняў відэасюжэт, хаця насамрэч толькі гукавы матэрыял з фотаздымкам, які быў размешчаны на сайце Рацыі.
– Такое адчуванне, што ў міліцыі гэты пратакол не дапрацавалі. Усё тое, што было ў першым пратаколе, і засталося. Пра гэта я сёння і сказаў у судзе. Суддзя гэта з пастановы вы... Болей...
Гаворачы пра тое, што ўлада Лукашэнкі не дазволіць прыватнаму Універсітэту імя Гілевіча спакойна працаваць і прадастаўляць беларусам права атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове, Зянон Пазьняк не мае рацыі.Так лічыць выканаўца абавязкаў рэктара будучай вышэйшай навучальнай установы Алег Трусаў.
– Пазьняк пярэчыць сам сабе. Калі мы з Пазьняком прыйшлі ў парламент і рабілі законы дзень і ноч, над намі ўсе смяяліся. Праз два гады момант Х настаў, а законы гатовыя. І гэты парламент прыняў і сцяг, і герб. Але гэта мы рабілі за два гады да моманта Х. Наша мэта – зрабіць для будучага ўніверсітэта ўсё што можна. Хто ведае, што будзе праз год ці два. Мяняецца ўлада, а ў нас усё гатова. Па-другое, і сённяшняя ўлада, каб спадабацца, напрыклад, Захаду, можа такі ўніверсітэт дазволі... Болей...
Старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што кіроўны ў Беларусі рэжым будзе перашкаджаць паўнавартаснай працы прыватнага Універсітэта імя Гілевіча.
Палітык у інтэрв’ю нашаму радыё заявіў, што цяперашнія ўлады цалкам перанялі савецкую палітыку знішчэння ўсяго нацыянальнага, разбурэнне цэласнай сістэмы адукацыі на роднай мове.Пакуль улады нешта абяцаюць, але затым будуць замінаць універсітэту, лічыць Зянон Пазьняк.
– Гэта як з памятнай дошкай пра 100-годдзе БНР. Пачатковую школу, сярэднюю – на адной мове, а далей усё. Уявіце сабе, чалавек ідзе на матэматычны факультэт. Там жа зусім другая тэрміналогія. Там немагчыма ўключыцца, прагматызм будзе браць верх, чалавек мусіць неяк сацыяльна ўладкавацца.
Цяперашняе кіраўніцтва краіны стварае ўсе ўмо... Болей...
Старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што кіроўны ў Беларусі рэжым будзе перашкаджаць паўнавартаснай працы прыватнага Універсітэта імя Гілевіча.
Палітык у інтэрв’ю нашаму радыё заявіў, што цяперашнія ўлады цалкам перанялі савецкую палітыку знішчэння ўсяго нацыянальнага, разбурэнне цэласнай сістэмы адукацыі на роднай мове.Пакуль улады нешта абяцаюць, але затым будуць замінаць універсітэту, лічыць Зянон Пазьняк.
– Гэта як з памятнай дошкай пра 100-годдзе БНР. Пачатковую школу, сярэднюю – на адной мове, а далей усё. Уявіце сабе, чалавек ідзе на матэматычны факультэт. Там жа зусім другая тэрміналогія. Там немагчыма ўключыцца, прагматызм будзе браць верх, чалавек мусіць неяк сацыяльна ўладкавацца.
Цяперашняе кіраўніцтва краіны стварае ўсе ўмо... Болей...
Сканчаецца прыём заявак на навучальны курс „Біржа ідэй” для актывістаў Берасцейшчыны.
Прыняць удзел у ім могуць людзі любога ўзросту і з рознымі захапленнямі, а галоўным патрабаваннем з’яўляецца жаданне зрабіць месца, у якім жывеш, больш камфортным, даступным і прываблівым.
Падрабязней кажа прадстаўнік арганізатараў мерапрыемства Алена Каховіч з агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”:
– Яны спачатку падаюць ідэі, якія хочуць рэалізаваць. Пасля ўсе ідэі ідуць на галасаванне. Лепшая ідэя, якая выйграе, атрымае невялікія сродкі на яе рэалізацыю. Такім чынам, удзельнікі змогуць рэалізаваць сябе як валанцёры і падрыхтавацца да вялікай справы.Прыём заявак на навучальны курс сканчваецца 7 лютага апоўначы. Падаць заяўку і даведцца больш пра ўмовы ўдзелу ў... Болей...
“Цяпер існуе крызіс сістэм правоў чалавека. І ад кожнага з нас залежыць, ці зможам мы гэтую сістэму захаваць і ўтрымаць”. Так выказалася прадстаўнік Хельсінскага фонда па правах чалавека ў Варшаве, каардынатар праектаў Вольга Саламатава на сустрэчы з незалежнымі журналістамі.
Візіт адбыўся ў межах восьмай Школы талерантнасці для беларускіх журналістаў.Паводле Вольгі Саламатавай, цяпер існуе шмат розных выклікаў, праблемаў і задач. І трэба працаваць над тым, каб мяняліся да лепшага і грамадзянская супольнасць, і краіна ў цэлым:
– Правы чалавека – гэта той мінімум, які важна ўтрымліваць і старацца гарантаваць, бо толькі яны даюць магчымасць суіснавання і ўзаемадзеяння паміж краінамі. Можна сказаць нават так, каб мы заставаліся людзьмі, адкрытымі да рознага. Пакуль ... Болей...
У Менску развіталіся з перакладчыкам Васілём Сёмухам, які сышоў у іншасвет 3 лютага на 84-м годзе жыцця.Гаворыць паэт Уладзімір Някляеў:
– Апроч таго, што ён быў унікальным у майстэрстве сваім перакладчыкам з розных моў, ён быў і чалавекам унікальным. Бо перажыўшы драму, трагедыю ў дзяцінстве, калі на ягоных вачах катавалі ягоную маці, і калі забілі ягоных бацькоў, а ён хаваўся ў гэты час пад сталом у хаце, якой пасля таксама не стала. Дык вось, перажыўшы гэта ўсё, ён застаўся надзіва светлым чалавекам.Васіль Сёмуха перакладаў шмат з якіх моваў, у тым ліку і з польскай. Цягам чатырнаццаці гадоў ён ствараў беларускамоўны пераклад Бібліі. Пахаваюць перакладчыка на радзіме – у Пружанах.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Latest Month

Крс 2019
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow