?

Log in

No account? Create an account

10 студзеня 2019

Скончыліся грамадскія абмеркаванні законапраекта “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”. Яго павінны разгледзець дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у красавіку.
Асноўныя тэзісы, якія нясе ў сабе дакумент, – гэта абарона людзей з інваліднасцю ад дыскрымінацыі, 3% працоўных месцаў для інвалідаў у любой арганізацыі, права на рэабілітацыю і абілітацыю ды іншае. Але ёсць у законапраекце, па меркаванні экспертаў, і недахопы.
Напрыклад, дзяржава захоўвае за сабой поўную манаполію ўплыву на жыццё людзей з інваліднасцю, ды і праблему інклюзіі законапраект вырашае не цалкам. Як кажа Марына Раманчук з Глыбокага, гэта добра, што павялічваецца квота на працаўладкаванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але для яе найбольш зручная праца – гэта фрыланс, ён пакуль не ўзако... Болей...
Праваахоўным органам Пінска і Івацэвіч не ўдалося прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка «Белсата» Сяргея Скулаўца па надуманым абвінавачванні за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.
Івацэвіцкі РАУС спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да журналіста. Падчас выхаду рэпартажу, які зацікавіў міліцыю, ён знаходзіўся за мяжой.
Справу пачала пінская міліцыя пасля з’яўлення на телеканале “Белсат” рэпартажу Скулаўца, дзе жыхары Пінска выказаліся наконт зменаў у “Законе аб СМІ”. “Пазней матэрыялы былі перададзены ў Івацэвічы, па месцы майго жыхарства”, – кажа Сяргей Скулавец.
– Міліцыянты івацэвіцкія ўзяліся за справу, пачалі шукаць мяне праз знаёмых, сяброў, родных, бо ў Беларусі ў мяне не было сім-карты.Сяргей Скулавец л... Болей...
У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” беларускія літаратары абмеркавалі са сваім нямецкім калегам Маціясам Гёрыцам тэму “Хлусня і шчырасць у літаратуры”.Распавядае Альгерд Бахарэвіч:
– Нават, калі мы абіраем беларускую мову для сябе, то мы не можам быць цалкам вольнымі ад палітычных, грамадскіх, гістарычных, кантэкстаў. Мы не можам проста ўзяць і штосьці на ёй сказаць. Яна заўжды будзе гучаць з нейкім падтэкстам, абазначаць нашу пазіцыю. Напрыклад, я ад гэтага даўно ўжо стаміўся. Мне б хацелася, каб беларуская мова існавала сама па сабе, каб яна магла проста гучаць ні на што не намякаючы, але ад гэтага мы далёкія.На вечарыне Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў апошні раман Маціяса Гёрыца “Паркер” і паабяцаў, што неўзабаве гэты твор трапіць да беларускага чыта... Болей...

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow