?

Log in

No account? Create an account

06 студзеня 2019

На Піншчыне з мэтаю падарыць навагодне-калядны настрой дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі (трапілі ў шпіталі, інтэрнаты...)
Неабыякавыя пінчукі сумесна з супрацоўнікамі сацыяльных службаў ладзяць прадстаўленні па сюжэтах з казак.
Па словах удзельніцы акцыі Святланы Кравіцкай, каляднага цуда чакаюць усе:
– Кожны чалавек: і маленькі, і вялікі, і дарослы, і дзіцяці, і бабулі, і дзядулі – усе хочуць віншаванняў, усе хочуць паверыць у казку, хочуць, каб іх мары здзяйсняліся. Усе людзі вераць у казку. І мы падрыхтавалі для іх віншаванне з гульнямі і танцамі, а таксама невялікія падарункі.Такія дабрачынныя акцыі на Піншчыне працягнуцца да завяршэння калядных святаў. Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Новы маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі абяцае далейшае развіццё стасункаў з беларускім бокам і падтрымку беларускай нацыянальнай меншасці.Кіраўнік выканаўчай улады рэгіёну наведаў нашу радыйную студыю. Ён адзначыў, што ў кантактах з Беларуссю плануе рабіць акцэнт на развіцці дарожнай інфраструктуры:
– Хацеў бы засяродзіцца на такіх больш стратэгічных дзеяннях, гэта праект шырокіх рэек да Беларусі – дадатковая чыгуначная лінія. Калі ідзе пра спалучэнне перахода ў Кузніцы Беластоцкай з Беластокам, то гэта пытанне дарогі S19, адрэзка з Беластока да Кузніцы Беластоцкай. Таксама гэта стварэнне тэхнічнай інфраструктуры, якая будзе мець вельмі вялікі ўплыў на развіццё не толькі турызму, але і эканомікі абодвух краін.Таксама маршалак Артур Касіцкі задэклараваў сваю адкрыта... Болей...
На віцебскай канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць” выступілі вядомыя даследчыкі і палітолагі, у тым ліку Ніна Стужынская і Андрэй Ляховіч.
А перад асноўнай часткай кожная дэлегацыя ўскладала кветкі вялікаму князю Альгерду, помнік якому стаіць у Віцебску непадалёк гарадской Ратушы.
Пра важнасць гэтага кроку гаворыць арганізатар канферэнцыі Хрыстафор Жаляпаў.
– Гэта была частка праграмы: кожная дэлегацыя прыязджае ў Віцебск і ўскладае кветкі каля помніка Альгерду. Гэта якраз сімвал ВКЛ і Віцебска як беларускага горада. Мы ўвесь час там ускладаем кветкі.Канферэнцыя, на думку арганізатараў, прайшла паспяхова. Акрамя таго, дадае Хрыстафор Жаляпаў, шэраг слухачоў па яе выніках яшчэ больш асэнсавала важнасць дзяржаўнасці і незалежнасці роднай Беларусі.... Болей...
Слухачоў нашага радыё павіншаваў праваслаўны ўладыка, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. З нагоды прыходу на свет Дзіцяткі Ісуса заклікае да агульнай радасці, бо нарадзіўся для нас Збаўца.Таксама прыгадаў уладыка пра важнасць гэтага свята ў коле сям’і і бліжніх.
– Важна, каб з мітуснёй падрыхтоўкі мы ўбачылі таго, хто стаў чалавекам дзеля нас і нашага збаўлення. Мы жывём у свеце, дзе ёсць шмат супярэчнасцей, але сапраўднае рашэнне гэтых праблем – сямейных, грамадскіх, нават царкоўных – існуе толькі ў Хрысце. Яны вырашаюцца тады, калі краевугольным камнем усяго становіцца Хрыстос.
Пра гэта кажа беларускае іканаграфічнае мастацтва, а менавіта абраз Нараджэння Хрыста. Уладыка напомніў, што вол і асёл у гэтым абразе сімвалізуюць паяднанне паганцаў і жыдоў, ... Болей...

Latest Month

Лют 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow