?

Log in

No account? Create an account

04 студзеня 2019

Касцюшкі-Сяхновіцкія
Гісторыя старадаўняга роду
Бензярук Анатоль

Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію старажытнага роду Касцюшкаў-Сяхновічаў. Шматгадовая праца даследчыка не можа не ўражваць сваёй падрабязнасцю. Беручы пад увагу, што шматлікія генеалагічныя звесткі, створаныя яшчэ продкамі былі знішчаны падчас Варшаўскіх пажараў 17 стагоддзя, шасцігадовая праца гісторыка заслугоўвае павагі. Гэта выданне адметна тым, што з'яўляецца сапраўднай данінай памяці славутаму роду Беларусі, які падарыў свету героя. Кніга даследчыка прапануе таксама бібліяграфію, у прыватнасці артыкулы з раённых, абласных, рэспубліканскіх газет і часопісаў, прысвечаныя змагару за свабоду - Тадэвушу Касцюшку. (Н. Г.) Болей...

Беларускі краязнавец, гісторык, сябра Міжраённага грамадскага аб’яднання Т. Касцюшкі ў Брэсце, даследчык гісторычнага мінулага Жабінкаўшчыны, радаводных сувязей шляхецкіх радоў, біёграф Т. Касцюшкі ды іншых слынных землякоў.
Нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Выпускнік Азяцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1986) і Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы (1994). Настаўнік гісторыі Якаўчыцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1991-1998), спецыяліст і вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама (з 1998).
Удзельнічаў у стварэнні мемарыяльнага пакоя Т. Касцюшкі ў Малых Сяхновічах (2002-2003) і музея партызанскага атрада імя М.М. Чарнака ў Старым Сяле (2003). Адзін з ініцыятараў стварэння ў Кр... Болей...

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow