?

Log in

No account? Create an account

07 сьнежня 2018

Экзістэнцыйны пейзаж
вершы
Трэнас Віка

У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Кніга «Экзістэнцыйны пейзаж», несумненна, будзе цікавая шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей...

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” http://www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, тво... Болей...
Браты Гарэцкія
Гарэцкі Радзім

Кніга прысьвечаная слыннаму роду Гарэцкіх, што падараваў Беларусі не адно імя адданых і шчырых змагароў за Беларусь. Міксім і Гаўрыла Гарэцкія – гэта тыя людзі, якія ня гледзячы на нялюдзкасьць камуністычнага рэжыму спрабавалі прабіць шлях да сапраўднай Беларусі. Максім Гарэцкі – клясык беларускае літаратуры, якога можна паставіць у адзін шэаг са славутымі і знакавымі імёнамі першае паловы ХХ стагодзьдзя: Янкам Купалам, Якубам Коласам, Кузьмом Чорным і інш. Імя пісьменьніка жыццё якога даўчасна абарвала рэпрэсыўная сталінская сыстэма доўгі час было пад забаронаю. Ягоны брат Гаўрыла – акадэмік і вучоны, таксама быў высланы з роднае Беларусі і спазнаў цягаты выгнаньня. Кніга Радзіма Гарэцкага – даніна памяці братам Гарэцкім, дзядзьку Максіму і бацьку Гаўрылу, што пабачыла сьвет у сэрыі: “Бібліятэка “Бацькаўшчына”. На старонках выданьня праз лёс аднае сям’і прасочваецца лёс шматпакутнае Беларусі. (З.К.) Болей...


Радзім Гаўрылавіч ГАРЭ́ЦКІ (нар. 7 снежня 1928, Мінск) — беларускі вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч.

Радзім Гарэцкі, сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам. У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.

Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Р. Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. У 1952 прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР, дзе працаваў да 1971. Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыіыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню ма... Болей...

Latest Month

Снж 2018
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow