?

Log in

No account? Create an account

06 сьнежня 2018

На кожным кроку ім прыходзіцца змагацца са стэрэатыпамі, датычнымі інваліднасьці.Жыцьцё поўнасьцю здаровых людзей не заўсёды бывае простым. Што ж тады казаць пра асоб з абмежаванымі магчымасьцямі – людзей з траўмамі пазваночніка, дыстрафіяй, без рук, з псыхічнай інваліднасьцю, невідучых, глуханямых...Здараецца і так, што гэтыя людзі вядуць больш актыўны і грамадзка карысны вобраз жыцьця, чым іх здаровыя суседзі. Тым ня менш, ім на кожным кроку прыходзіцца змагацца са стэрэатыпамі, датычнымі інваліднасьці, паказваць сваёй дзейнасьцю і падыходам ды жыцьця, што інваліднасьць не для ўсіх і не заўсёды зьяўляецца абмежаваньнем.Дзеля таго, каб нагадаць грамадзтву пра актыўных людзей з інваліднасьцю, у Польшчы ўжо шмат гадоў ладзіцца конкурс пад назваю «Чалавек без бар’ераў»... Болей...
На кожным кроку ім прыходзіцца змагацца са стэрэатыпамі, датычнымі інваліднасьці.Жыцьцё поўнасьцю здаровых людзей не заўсёды бывае простым. Што ж тады казаць пра асоб з абмежаванымі магчымасьцямі – людзей з траўмамі пазваночніка, дыстрафіяй, без рук, з псыхічнай інваліднасьцю, невідучых, глуханямых...Здараецца і так, што гэтыя людзі вядуць больш актыўны і грамадзка карысны вобраз жыцьця, чым іх здаровыя суседзі. Тым ня менш, ім на кожным кроку прыходзіцца змагацца са стэрэатыпамі, датычнымі інваліднасьці, паказваць сваёй дзейнасьцю і падыходам ды жыцьця, што інваліднасьць не для ўсіх і не заўсёды зьяўляецца абмежаваньнем.Дзеля таго, каб нагадаць грамадзтву пра актыўных людзей з інваліднасьцю, у Польшчы ўжо шмат гадоў ладзіцца конкурс пад назваю «Чалавек без бар’ераў»... Болей...
Выстава “100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць пра Першую сусветную вайну ў Беларусі і Еўропе” адкрылася ў сталічнай галерэі “Ў”.Кажа намеснік кіраўніка місіі Амбасады Германіі ў Беларусі Аня Лютэр:
– Беларускаму народу падчас Першай сусветнай вайны давялося перанесці найбольш пакут. Таму ў праекце Міністэрства замежных спраў Германіі не магло не быць заяўкі з Беларусі. Павінны былі быць такія праекты, у якіх гаворка ішла б не толькі пра рэтраспектывы не памяці, але і такія, якія далі б нам штуршок падумаць пра сённяшняе значэнне вайны.Выстава пакуль экспануецца ў Менску, яе суправаджаюць штодзённыя лекцыі ад беларускіх і замежных гісторыкаў. Праз тыдзень экспазіцыя пераедзе ў Берасце.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
У Гародні выйшла ў свет апошняя супольная праца краязнаўцы Віктара Саяпіна і гісторыка Андрэя Вашкевіча – кніга пра лікёра-гарэлачны завод у Гародні.Выдаўцом гэтай амаль 200-старонкавай працы з’яўляецца дырэктар выдавецтва „ЮрСапрынт” Аляксандр Рыжы:
– Гэта такая першая спроба зрабіць кароткі агляд гісторыі вытворчасці моцных напояў у Гарадзенскім рэгіёне, які больш звязаны з Гарадзенскім лікёра-гарэлачным заводам. Ён пачаў працу амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Кніга вельмі цікавая, вельмі цікавыя здымкі.Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін адыйшоў у іншы свет 2 лютага 2017 года.Ён быў адным з самых знакамітых краязнаўцаў і журналістаў Гародні. Улады паабяцалі, што ўжо ў 2019-м годзе у адным з новых мікрараёнаў горада з’явіцца вулі... Болей...
Польшча зацікаўленая ў інвэставаньні ў беларускія кампаніі ў галіне высокіх тэхналёгій, але таксама жадае прыцягнуць беларускія стартапы да сябе - прадстаўнік Польшчы.Некалькі дзясяткаў кампаній з Польшчы й Беларусі прынялі ўдзел ў Менскім форуме прасоўваньня стартапаў. Першая гэтага роду сустрэча адбылася ў Парку высокіх тэхналёгій Беларусі.Войцех Панікеўскі (Wojciech Ponikiewski), намесьнік дырэктара дэпартамэнта эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Польшчы, адзначыў, што сэмінар накіраваны на пошук магчымасьцяў супрацоўніцтва. Польшча зацікаўленая ў інвэставаньні ў беларускія кампаніі ў галіне высокіх тэхналёгій, але таксама жадае прыцягнуць беларускія стартапы ў Польшчу, Панікеўскі.В.Панікеўскі: Фірмы, зарэгістраваныя ў Польшчы, прысутнічаюць таксама на эўрапейскім рынку, і гэта напэўна вял... Болей...
З 1 сьнежня інтэрнэт-рэсурсы абавязаны ідэнтыфікаваць камэнтатараў на сваіх форумах з прывязкай да нумара тэлефона. Таксама ўводзіцца большая адказнасьць СМІ за камэнтары, зьмешчаныя на іх сайтах.П. Усаў: Зьмена Закону аб СМІ – гэта свайго роду падрыхтоўка да выбараў. У гэты момант інтэрнэт становіцца ня толькі асноўнай крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі, але і месцам фарміраваньня грамадзкай думкі, уплывае на паводзіны насельніцтва. Улады, безумоўна, імкнуцца абмежаваць уплыў інтэрнэта, абмежаваць віртуальную актыўнасьць беларусаў. Гэта моцны ўдар, асабліва па незалежных СМІ, улічваючы, што зусім нядаўна ў нас была справа Белты. Усё гэта ў сукупнасьці зьяўляецца пашыраным наступам на рэшткі незалежных СМІ, каб цалкам зачысьціць прастору перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Гэты крок абсалю... Болей...
Сустрэча з праваабаронцам і грамадскім дзеячам Алесем Бяляцкім адбылася ў Полацку.Яна прайшла ў межах ініцыятывы “Жывая Мова” пры падтрымцы інфармацыйна-культурніцкага цэнтра “ІніцыАрт”. Падчас мерапрыемства вядомы праваабаронца прэзентаваў і сваю пятую па ліку кнігу “Халоднае крыло Радзімы”.
Радзіму аўтар раней параўноўваў з птушкамі зязюляй ды чайкай. Бо зязюля не глядзіць сваіх дзяцей, а крылы чайкі адліваюць холадам і не грэюць сваіх птушанят. Цяпер жа, па словах Алеся Бяляцкага, краіну ён параўнае хутчэй з хваравітым дзіцём:
– Таму што ўсё ж такі як краіна, як народ мы толькі адбываемся зараз, і ў нас вельмі багата праблемаў. Нам варта вырашаць гэтыя праблемы, не паглыбляць тыя праблемы, якімі хварэе наша грамадства яшчэ пачынаючы з савецкіх... Болей...
Беларуская мова становіцца мовай не толькі акадэмічнай гуманітарнай сферы, але і сферы дакладных навук.Распавядае Настасся Марозава – старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
– Ёсць станоўчыя прыклады абароны, напісання не толькі магістарскіх, курсавых прац, кандыдацкіх, нават доктарскіх у такіх галінах ведаў, як парашковая металургія, інфарматыка, вышэйшая матэматыка, фізіка-тэхнічныя дысцыпліны. Гэтыя працы пісаліся, пішуцца. І чым большым будзе кола такіх прац, чым большым будзе досвед у напісанні прац па-беларуску, тым больш проста будзе ісці наступнікам па ўжо гэтай торнай дарозе.Для тых, хто імкнецца выкарыстоўваць беларускую мову ў акадэмічнай сферы, штотыдня пры Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праходзяць адмысловыя кур... Болей...
Упершыню ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбыўся сацыяльны мюзікл. Прадстаўленне было прысвечана да Сусветнага дня валанцёра, што адзначаецца ў свеце 5 снежня.
Пра адметнасці гэтага мюзікла распавядае сцэнарыст і выканаўца адной з галоўных роляў Людміла Цімашок:
– Гэты мюзікл цікавы сваёй свежай ідэяй. Сэнс мюзікла заключаецца ў тым, каб паказаць усю рэальнасць, якую мы кожны дзень бачым на вуліцы, як цяжка часам чалавеку з інваліднасцю забрацца да тых зорак, якія ён хоча і можа атрымаць, скрозь тыя церні, праз якія не пускаюць яго самыя звычайныя людзі.На думку кіраўнічкі гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі, мюзікл – гэта добрая форма працы з людзьмі.
– Самым цікавым у гэтым мерапрыемстве з’яўляецца тое, што спектакль цалкам працаваны дзецьмі з ін... Болей...

Latest Month

Снж 2018
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow