?

Log in

No account? Create an account

03 сьнежня 2018

Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO складаецца зь 300 традыцый. Сёлета ў Сьпіс таксама занесены беларускі Будслаўскі фэст.Унікальнае кракаўскае рамяство ўпісанае ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, такое рашэньне было прынятае чальцамі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO падчас 13-й сэсіі, паседжаньне якой адбываецца на высьпе Маўрыцы ў Індыйскім акіяне.Кракаўская батлейка стала першая польскай традыцыя, упісанай у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Носьбіт унікальнага рамяства, батлейшчык Марэк Маркоўскі прадказвае павялічэньне цікаўнасьці да кракаўскай батлейкі.Марэк Маркоўскі: Веру ў тое, што пасьля гэтай падзеі будзе больш замежных выстаў, наша батлейка стане больш распазнавальнай.Магчыма, справа ня ў тым... Болей...
Беларуская супольнасьць Варшавы не засталася абыякавай да такой важнай падзеі - быў арганізаваны стэнд, на якім былі прадстаўленыя недзяржаўныя выдавецтвы Беларусі. 27-ы па ліку Кірмаш ладзіцца ў Аркадах Кубіцкага ў варшаўскім Каралеўскім замку.На працягу больш чым чвэрці векавога існаваньня Варшаўскі кірмаш гістарычнай кнігі пастаянна зьмяняўся, шукаючы новыя формы. Апроч традыцыйнага кніжнага кірмашу, на якім прадстаўленая безьліч польскіх і замежных выдавецтваў, сёлета там працуюць Салён бібліятэк, музэяў ды нават Украінскі салён.Пра папулярнасьць Кірмашу гістарычнай кнігі сьведчыць колькасьць наведвальнікаў гэтага мерапрыемства - штогод яна павялічваецца. Напрыклад, у 2017 годзе Кірмаш наведала амаль 30 тысяч чалавек.Пра важную ролю Кірмаша гістарычнай кнігі таксама гаворыць той факт, ... Болей...
«Да нас прыехаў рэвізор». У Беластоку класічная фраза прагучала ў выкананні ўкраінскіх акцёраў. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай са Львова выступіў на сцэне мясцовага тэатра.Тут у рамках фестывалю «Напрамак Усход» паказалі спектакль «Рэвізор» паводле Мікалая Гогаля. Выступ артыстаў чакаўся яшчэ ў верасні, калі праходзіла асноўная частка фестывалю, але тады па тэхнічных прычынах яго перанеслі.
Беластоцкая публіка чакала «Рэвізора», у тэатры паведамлялі пра ажыятаж вакол запрашэнняў, якія разбіраліся за дзень. А львоўскія акцёры таксама рыхтаваліся да сустрэчы з польскай публікай – кажа народная артыстка Украіны Людміла Ніканчук.
– Польскі тэатр мы вельмі любім. Любім гэтую школу. Любім іх за тое, што... Болей...

На гукавой мапе мультымедыйнага праекта Дыялекты з’явілася падборка гаворак карэнных берасцейцаў. Цяпер там можна пачуць аўтэнтычныя гаворкі з берасцейскіх раёнаў Рэчыца, Вулька-Падгародская, Пугачова, Вычулкі, Гузні, Гершоны.Пра каштоўнасць аўтэнтычных гаворак кажа суаўтар праекта „Дыялекты”, журналістка Іна Хоміч:
– Я ўпэўнена, у той жа Еўропе ёсць асэнсаванне каштоўнасці дыялектаў. Таму што не раз ужо з гэтым сутыкалася і нават на прыкладзе таго ж Падляшша, калі там можна пачытаць часопіс на падляшскім дыялекце. Але гукавыя мапы, гукавыя зборнікі – гэта зусім іншае. Я лічу, гэта перспектыўна.Галасы носьбітаў аўтэнтычных говорак цяперашняга Берасця ўдалося сабраць дзякуючы гісторыку Антосю Дацкевічу. Таксама аўтары праекта „Дыялекты” нагадваюць,... Болей...
7 снежня а 16-й гадзіне ў рамках Года малой радзімы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыецца выстава “Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.Выстава ўпершыню прадставіць творчую спадчыну вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна каля беларускага мястэчка Любча і працаваў у гэтым рэгіёне больш за 30 гадоў.
Прадстаўленыя матэрыялы з’яўляюцца ўнікальнай скарбніцай візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-“заходнікаў” у складаную эпоху перамен – 20-50-я гады ХХ стагоддзя. А пачыналася ўсё паўтары гады таму, калі ў фонды музея патрапілі два невялікія чамаданчыкі са старымі шклянымі пласцінкамі міжваеннага часу. Але ні... Болей...
Гурты Nürnberg і Nizkiz выступяць на цырымоніі ўручэння з нагоды 15-годдзя парталу TuzinFM 12 снежня. Таксама запланаваны сэт ад аўтараў «Альбому году» – гурта MorkvoЦвет. Спецыяльным госцем цырымоніі будзе Ігар Варашкевіч. Лідар «Крамы» упершыню ў жыцці сыграе ды-джэй сэт.Галоўнае адкрыццё ў беларускай музыцы ў 2018 годзе паводле версіі TuzinFM – Nürnberg – насамрэч з Менску, але рэальна іх дэбютны рэліз выйшаў у Нямеччыне. Яны выдаюць песні на MC, відэа здымаюць на VHS і фатаграфуюць на стужку. Музыкаў цікавіць дэпрэсіўны стан і ўнутраная барацьба, а натхняе шэрае наваколле і ўсеагульная стома.
Гурт распачаў актыўную дзейнасць пад канец лета 2017 году, выдаў дэбютны EP на бэрлінскім D.I.Y-лэйбле, іх песня «Лёс» трапіла на к... Болей...
У Цэнтральнай раённай бібліятэцы ў Наваградку была прэзентаваная Біблія на беларускай мове.
Першы поўны афіцыйны рыма-каталіцкі пераклад Новага Запавету быў падрыхтаваны Cекцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў пры Каталіцкім касцёле Беларусі.
Першая прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску, а пасля ў шэрагу іншых гарадоў Беларусі. У Наваградак Евангелле прывёз мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
– Гэтая падзея вельмі важная, важная для горада. Тым больш, тут нарадзіўся вялікі чалавек слова Адам Міцкевіч, які казаў: «Чалавек, ты верыш, што Бог нарадзіўся ў бэтлеемскай стайні, але бяда табе, калі Ён не народзіцца ў тваім сэрцы». А нараджаеца Бог у сэрцы чалавека найперш ... Болей...

Latest Month

Снж 2018
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow