?

Log in

No account? Create an account

09 лістапада 2018

Мазаіка жыцця
Тамковіч Аляксандр

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры.Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў.«Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця» — незвычайная энцыклапедыя, бо зроблена не толькі з фактаў, але і з пачуццяў… Болей...

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч - нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча.
Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”.
У 2006 годзе выдаў кнігу «Судьбы».
У 2007 годзе -- кнігу «Женщины».
У 2008 годзе -- кнігу «Асобы».
У 2009 годзе –- кнігу «Будзіцелі».
У 2009 разам з С.Калінкінай і А. Коктышам –- кнігу «ГЕННАДИЙ КАРПЕНКО: Хроника разбившихся надежд»
У 2009 годзе –- кнігу «Інтэрв'ю, якіх не было».
У 2010 годзе -- кнігу «Лёсы».
У 2011 годзе -- «Без палітыкі».
У 2011 годзе -- «Супраць плыні».
У 2012 годзе -- кнігу «Пераадольванн... Болей...
Дзяўчынка і хмарка
Лукша Міра

Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяданьне "Жанчына з хвораю рукою" выйшла па-чэску ў "Анталёгіі беларускага апавяданьня (выдавецтва "Větrné mlýny", 2006) і ў часопісе "Host". Член Беларускага літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа" і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1985 году працуе журналісткай беластоцкай "Нівы". Аўтарка сямі кніжак паэзіі і прозы. Нядаўна выйшла яе кніжка апавяданьняў для дзяцей "Дзяўчынка і хмарка". Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравыя Гайнаўскага павету. Болей...

У Гародні адзначаецца 115-я гадавіна з дня нараджэння беларускай паэткі Наталлі Арсенневай. Ужо прайшла першая імпрэза для слухачоў Універсітэта Залатога Веку.
Пры аншлагу выступілі паэты, музыкі, літаратурныя крытыкі Гародні і Гарадзеншчыны. Многія ўдзельнікі імпрэзы ўпершыню пачулі пра лёс і творчасць славутай паэткі.
– Не ведала. Атрымала вялікае задавальненне.
– Вось мы ідзём, абмяркоўваем, вельмі спадабалася, цікава.
– Не ведалі.
– Чула яе некаторыя вершы, але не ведала, што яна была ў эміграцыі.Творчая спадчына Арсенневай ацэньваецца крытыкамі вельмі высока. Яе пяру належыць гімн „Магутны Божа”, на шэраг вершаў напісаны папулярныя песьні і вальсы, яна пісала лібрэты на оперы і перакладала з іншых моваў. Кажа літаратуразнаўца Ала Петрушкевіч:
... Болей...
У менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы прэзентавалі кнігу “Гісторыя Расеі ад сярэднявечча да сучаснасці”, гаворыць адзін з яе аўтараў – Алег Трусаў.
– Ідэя напісаць „Гісторыю Расеі” ў нас узнікла пасля таго, як ужо пабачыла святло „Гісторыя Польшчы”, напісаная Сімаковічам – гэта беларус Беласточчыны. Потым выйшла “Гісторыя Літвы”. Потым, па маёй прапанове, дарэчы, выйшла “Гісторыя Латвіі”. Пераклалі самую лепшую “Гісторыю Латвіі”. Зараз пішуць “Гісторыю Румыніі” па-беларуску. Ну, і тады я прапанаваў спадару Баршчэўскаму, – а чаму б нам не напісаць “Гісторыю Расеі”?Кніга ўпершыню прадстаўляе беларускі пункт гледжання на гісторыю Расеі. Яе суаўтарамі з’яўляюцца... Болей...
Больш за 20 асобаў запісалася на курсы мовы эсперанта ў Беластоку. Прайшла першая арганізацыйная сустрэча для ахвотных, якія хочуць вывучыць мову Людвіка Заменгофа.
Майстар-класы будуць праходзіць бясплатна. Як падкрэсліваюць арганізатары, курс – гэта не толькі навука мовы, але і светапогляды яе стваральніка і карыстальнікаў.
Кажа старшыня Беластоцкага таварыства эсперантыстаў Пжэмыслаў Вяжбоўскі:
– Гэта ідэя справядлівай камунікацыі, талерантнасці, гэта частка спадчыны Беластока. Запрашаем усіх, Беласток і не толькі, хто хоча вывучаць гэтую міжнародную мову. Курс бясплатны. Будзе 2 групы для пачынаючых. Усіх запрашаем.Чарговая сустрэча з мовай эсперанта адбудзецца 15 лістапада ў цэнтры Беластоцкага таварыства эсперантыстаў. Першая група студэнтаў пачне заняткі ў 18:00. Уля ... Болей...
У межах святкавання Дня святога Губерта ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася прэзентацыя выдання пад назваю “Grodnae et orbi” – гэта зборнік працаў гісторыкаў з Беларусі, Польшы ды іншых краін.Пра зборнік распавядае яго рэдактар Алесь Радзюк:
– У зборніку прадстаўлены вынікі леташняй канферэнцыі, якая сабрала гісторыкаў Літвы, Польшчы, Украіны, Беларусі. Прадстаўлена урбаністычная тэматыка ў розных яе планах. У тым ліку мілітарная гісторыя. Таксама гарадзенскае жыццё прадстаўлена рэлігійным і эканамічным жыццём.Для аднаго з аўтараў зборніка Віталя Галубовіча – гэтае выданне з’яўляецца працягам традыцый:
– Зборнік гэты ўяўляе сабой цікавую, магчыма больш арыгінальную кантынуацыю той ідэі, якая пачалася акурат дзесяць год таму. Вось гэтыя ініцыятывы ... Болей...
Пра колькасць беларускамоўных глыбачанаў, дэсаветызацыю назваў і трапныя беларускія выслоўі гаварылі ў Глыбокім. Туды завітаў вядомы мовазнаўца Вінцук Вячорка з прэзентацыяй сваіх кніг „Па-беларуску“ і „Не сьмяшыце мае прыназоўнікі“.Па словах Вінцука Вячоркі, горад Глыбокае яму падабаецца як у плане архітэктуры, стаўлення людзей, так і моўнай свядомасцю жыхароў:
– Рыхтуючыся да спаткання, я збіраў звесткі перапісаў. І чарговы раз пераканаўся, што беларуская мова ў свядомасці глыбачанаў не проста прысутная, але яны гэтую прысутнасць і маніфестуюць. Вельмі высокі працэнт тых, хто нават паводле афіцыйнага перапісу лічыць беларускую мову роднай, гаворыць на ёй і валодае ёй. Падчас сустрэчы мовазнаўца распавёў і пра беларускі слоўнік земляка глыбачанаў – Вац... Болей...

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow