?

Log in

No account? Create an account

07 лістапада 2018

Наша слова
43 (1402) 2018

Газета “Наша слова” - газета Грамадскага аб’яднання “ТБМ імя Ф. Скарыны”, якое знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы за нацыянальнае адраджэнне беларускага этнасу. Газета заснавана ў сакавіку 1990 года і да 1997 года выходзіла ў Менску. З лістапада 1997 года газета 18-ты год выдаецца Лідскай гарадской арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны і Установай інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ” у Лідзе. Болей...

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
10 (146) 2018

Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі,здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці — культуру віннага піцця: Heurigen. Само слова «хойрыген» азначае перш за ўсё віно дамашняй (сямейнага малога бізнесу) вытворчасці, свежае — апошняга ўраджаю і толькі да адзінаццатага дня ад-зінаццатага месяца, дня святога Марціна; пазней віно свежым лічыцца не будзе і не будзе называцца «хойрыген». Болей...

Слонімскі край
Краязнаўчы бюлетэнь
10 (32) 2018

Гісторыя, якая пачалася ў 1990-я гады, можа хутка скончыцца. Мясцовыя ўлады не адмовіліся ад ідэі ўсталяваць у Слоніме помнік Льву Сапегу (1557 — 1633), слонімскаму старосце, канцлеру вялікаму літоўскаму, буйному дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ. 9 кастрычніка 2018-га Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняў “Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні конкурса эскізных праектаў помніка Льву Сапегу”. Кон-курсныя матэрыялы прымаюцца да 15 лістапада. Скульптуру збіраюцца зрабіць з чугуна, пакрытага бронзай. Болей...

Верасень
Літаратурна-мастацкі часопіс
17

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей...

Новы Час
Агульнапалітычная штотыднёвая газета
40 (603) 2018

Ты што ж, самазванец, казённыя землі разбазарваеш! Такім чынам ніякіх валасцей не напасешся!» — менавіта гэтую фразу Жоржа Міласлаўскага з фільма «Іван Васіллевіч мяняе прафесію» інтэрнэт згадвае наадрас Аляксандра Лукашэнкі. Згадка пра разбазарванне казённых земляў выкліканая апошнімі заявамі кіраўніка Беларусі. Падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна ў Магілёве на V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі Лукашэнка сказаў, што Магілёў — «горад больш рускі, чым беларускі», «кавалак, можна сказаць, рускай зямлі», бо мяжуе з Расіяй. Болей...

Пачалася ХХV прэзэнтацыя абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне». Удзельнікі гэтай сустрэчы маглі пабачыць, як калісьці капалі бульбу ці як гулялі на асеньніх вечарынках.
На Беласточчыне пачаліся ХХV прэзэнтацыі абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне».
Свае пастаноўкі паказалі падляскія калектывы з доўгай традыцыяй, для якіх абрады – гэта ня толькі тэатралізаваныя спэктаклі, а ўспаміны дзяцінства і маладосьці.слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл Болей...
Мікола Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў яшчэ ў РАУСе. Актывісты АГП былі затрыманыя ў Гародні падчас акцыі. Каля РАУСа дзяжураць грамадскія актывісты і праваабаронцы.
Кажа праваабаронца Віктар Сазонаў:
– Сюды мяне, Хільмановіча і Грыгенчу выклікалі для дачы сваіх пісьмовых тлумачэнняў па Свіслачы. І сюды ж прывезлі Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева. Міліцыя прывалакла іх сюды, дзе Саляніку стала кепска. Ён запатрабаваў, каб яму выклікалі хуткую. Як вядома, ён хворы на сэрца, мае 2 групу. Ежы Грыгенча вельмі патрабаваў у міліцыі, каб яны пад запіс сказалі, выклікалі яны хуткую ці не. Урэшце хуткая прыехала, медыкі займаліся Салянікам, давалі яму нейкія лекі.Машына хуткай дапамогі ад’ехала праз 15 хвілін, але актывістаў пакуль трымаюць у РАУСе, дзе па беларускім заканадаў... Болей...
У сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ прайшла апошняя вечарына з цыклу “(Не)расстраляныя паэты”, прысвечанага пісьменнікам-ахвярам камуністычных рэпрэсій.Пра драматурга Васіля Шашалевіча распавядае Аляксей Стрэльнікаў:
– “Не расстраляныя” называецца наш праект, але Шашалевіч не быў расстраляны. Але тое, якім чынам ён загінуў, я нават не буду гэта апісваць. Гэта адна з самых страшных смярцей у беларускай літаратуры. Пацярпеў ён менавіта за сваю творчасць. Загінуць у лагерах можна па розных прычынах, рознымі спосабамі. Але тое, што ягоныя п’есы, ягоныя гумарыстычныя сцэнкі раптам былі ацэненыя гэтым лагерным рэжымам як небяспечныя, для мяне парадаксальным чынам – гэта сведчанне таленту.Праект “(Не)расстраляныя паэты” не спыняе свайго існавання. ... Болей...
Плён шматгадовай працы вядомага гарадзенскага гісторыка Алеся Смаленчука быў прэзентаваны ў “Цэнтры гарадскога жыцця”, што па вуліцы Кірава, 3. На імпрэзе быў увесь свет гарадзенскай гістарычнай навукі.Грунтоўны том „Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна краю” Алеся Смаленчука расказвае чытачу пра жыццё і трагедыю аднаго з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, стагоддзе якой адзначаецца сёлета.
Кажа Алесь Смалянчук:
– Варта было закончыць у гэтым годзе. 25 красавіка 1868 года нарадзіўся Раман Скірмунт. Супалі дзве такія даты – 150-годдзе з дня нараджэння Скірмунта і 100-годдзе БНР.На думку рэцензента кнігі Сяргея Токця, праца Алеся Смаленчука стане класікай беларускай гістарыяграфіі.
І студэнты, і гісторыкі мусяць яе прачытаць на роўні з прац... Болей...
У Гародні прайшла прэзентацыя кніжкі пра знакаміты род Храптовічаў, сярод якіх стваральнікі дыпламатычнай службы нашай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, філосафы, фундатары навукі.На Гарадзеншчыне шмат месцаў, звязаных з гэтым родам, таму прэзентацыя прайшла менавіта ў Гародні. Кажа Юры Меляшкевіч – прадстаўнік таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
– Кніга паўстала дзякуючы сумесным намаганням прадстаўнікоў роду Храптовічаў. Напрыклад, Пётр Храптовіч, бо кніжка з аўтарствам яго бацькі Міхаіла Храптовіча-Буценева. Яна таксама была падтрымана польскай амбасадай у Беларусі, і дзякуючы іх высілкам у гэтым праекце яна паўстала ў папяровым выглядзе, а таксама дзякуючы нашаму таварыству і праваслаўнай арганізацыі «Ікумена», якая ўдзельнічала ў фінансаванні гэтага... Болей...
Каля ста каталіцкіх вернікаў Глыбокага маліліся за ахвяр камуністычнага і фашысцкага рэжымаў. Яны сабраліся ва ўрочышчы Барок каля мемарыяльнага комплексу ў памяць расстраляных падчас Другой сусветнай вайны.Там і побач з гэтым месцам падчас вайны і на яе пачатку адбываліся масавыя расстрэлы людзей. Агулам было забіта каля 30 тысяч чалавек.
Паводле пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Мікалая Ціхановіча, для хрысціянаў 7 лістапада – гэта не свята, а дзень успамінаў пра жахлівыя падзеі тых часоў:
– Ніхто публічна не перапрашаў за грахі гэтага рэжыму ў нашай краіне. Ніхто не пакаяўся за забойствы людзей, за вываз людзей, за рэпрэсіі. Хто гэта будзе чыніць, калі не Касцёл, калі не Царква. Я лічу, гэта наш святы абавязак – перапрашаць Бога.Да пачатку Другой сусветнай ва... Болей...

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow