?

Log in

No account? Create an account

06 лістапада 2018

Выпускніца другога года навучання Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Зараслава Камінская нарэшце прэзентавала сваю першую кнігу «Русалкі клічуць».Прэзентацыя адбылася на яе радзіме ў Полацку ў межах курсаў «Жывая мова».
– Умовай паступлення на другі год было прыйсці з ідэяй кнігі. І я прыйшла насамрэч з двума ідэямі пра Алену Кіш. І я напісала, здаецца, 10 першых старонак, бо трэба было падаваць ідэю і напрацоўкі. І з другой кнігай – гэта была кніга апавяданняў. Мяне запрасілі і сказалі выбіраць, што я напішу. Мне было цікава папрацаваць з вялікай формай.Сёлета за кнігу «Русалкі клічуць» Зараслава Камінская атрымала літаратурную прэмію «Дэбют» у намінацыі проза.Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Болей...
У рэканструкцыі замка ў Гародні яшчэ магчымы змены.Кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч упэўнены, што ў спрэчнай рэканструкцыі Старога замка ў Гародні, якая пачалася ў верасні 2018 года, магчымы змены да лепшага:
– Другая-трэцяя чарга яшчэ нават не пачалася распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі. Ёсць шанс паўплываць на гэты працэс, тым больш пэўныя дамоўленасці дасягнуты з аблвыканкамам, з гісторыка-археалагічным музеем. Я і на круглым стале, які адбываўся ў ліпені месяцы, і гэта дакументальна пацверджана, бо ёсць афіцыйная рэзалюцыя круглага стала, гэта пацверджана і на прыватным узроўні.Антон Астаповіч спадзяецца, што да наступных стадый рэканструкцыі замка будуць дапушчаны адмыслоўцы па рэканструкцыі, такія як Мікола Волкаў, адзін з ... Болей...
Звесткі аб бунце асуджаных у калоніі з'явіліся ўвечары 5 лістапада ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" у пабліке "Беларуская Турма", паведамляе naviny.by.
Аўтары паведамлення адзначаюць, што атрымалі інфармацыю напрамую з калоніі. Па іх дадзеных, бунт здарыўся ў ноч на 4 лістапада. Нібыта бунт падтрымалі ўсе атрады, "заблакавалі дзверы ў атрадах, некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі атрымалі траўмы, асуджаныя патрабавалі зняць адміністрацыю".
Паведамляецца, што 4 лістапада ў калоніі чакалі начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алега Маткіна, але "ён не прыехаў". Пішацца таксама, што "адміністрацыю калоніі часова ўсю замяняе брэсцкае кіраванне Дэпартамента выканання пакаранняў".Міністэрства ўнутраных спраў раніцай 6 лістапада паведаміла БелаПАН, што яны ўжо праводзяць праверку па г... Болей...
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.
Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 ... Болей...
Напрыканцы верасня юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў заявы ў Пракуратуру Горацкага раёна і Магілёўскі аблвыканкам па факце прыцягнення да прымусовай працы (прыборкі ўраджаю) работнікаў розных прадпрыемстваў г. Горкі для аказання шэфскай дапамогі ААТ “Горацкае”.
Правабаронца прасіў адмяніць незаконнае распараджэнне старшыні Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна на падставе таго, што яно не адпавядае дзеючаму нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека, а яго выкананне прыводзіць да парушэння правоў грамадзянаў у форме прыцягнення іх да прымусовай працы.Юрыст “Вясны” ўжо атрымаў адказ з пракуратуры, які гэткім насамрэч не з’яўляецца. Пракурор Горацкага раёна Аляксандр Тарасюк наўпрост перанакіраваў зварот ... Болей...
Курсы “Мова Нанова” ў Гародні, што адбыліся ў Цэнтры гарадскога жыцця, прысвяцілі “трасянцы”.А галоўным выступоўцам быў вакаліст гурту “Разбітае сэрца пацана”, што адзіны ў Беларусі выконвае свае песьні на “трасянцы” Дзяніс Тарасенка, які падзяліўся гісторыяй стварэння гурта:
– Калі мы стваралі гурт, нам цікава было абсалютна ўсё. І як гэта можа гучаць, і ў які бок гэта можна ў музычным плане вывесці. Стылістычна мы шукалі, спрабавалі. І да гэтай пары яно мяняецца. Мы не стаім на месцы. І калі параўнаць першыя альбомы і крайні наш альбом, гэта абсалютна розныя альбомы.На думку гарадзенцаў, “трасянка” – гэта такі адмысловы шлях да беларускай мовы:
– Такі чалавек, такая асоба. Я гурт “Разбітае сэрца пацана&... Болей...
Гурт “Босае сонца”, які ствараюць Алесь Кот-Зайцаў і Аляксандр Ясінскі, а таксама Віктар Шалкевіч – завяршылі сёлетні юбілейны 25-ы Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”.Кажа старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” Ігар Лукашук:
– Заканчваецца 25-ы фестываль “Бардаўская восень”. Працягваўся ён ажно два тыдні. Канцэрты адбываліся ў шматлікіх гарадах і мястэчках: Беластоку, Бельску-Падляшскім, Нарве, Нараўцы, Орлі. Канцэрты прайшлі ў школах, беларускіх ліцэях у Гайнаўцы ды Бельску–Падляшскім. Цягам гэтых двух тыдняў адбылося шмат падзей, звязаных з “Бардаўскай восенню”.Канцэрты “Бардаў” суправаджала выстава плакатаў аўтарства Міхала Анемп... Болей...
У Гародні падчас грамадскага абмеркавання генплана горада паведамілі пра тое, што самая старая вуліца горада – Замкавая, можа стаць пешаходнай.Цяпер гэта вуліца больш нагадвае грамадскую паркоўку. Cваё стаўленне да гэтай прапановы выказаў дырэктар найстарэйшай у горадзе турыстычнай фірмы „Спадарожнік” Аляксандр Старыцын:
– Абавязкова павінна быць пешаходнай. Гэта цэнтр нашага горада, гэта гістарычныя пабудовы XVII – XVIII ст. Гэта месца, дзе ў нас часцей за ўсё ходзяць турысты, таму абавязкова. Зараз, калі мы ідзем ад Старога замка да былой Рыначнай плошчы, то заўсёды гэта месца застаўлена машынамі, што для турыстаў вельмі нязручна.Паводле гісторыка Андрэя Вашкевіча, Замкавая вуліца можа паўтарыць лёс адзінай у горадзе пешаходнай вуліцы Савецкай:
– Ідэ... Болей...
Успаміны славутай дзяячкі беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Паўліны Мядзёлкі выйшлі без скарачэнняў і цэнзурных правак.
Кніга “Сцежкамі жыцця” пабачыла свет у выдавецтве “Лімарыус” у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася прэзентацыя выдання.Гаворыць укладальніца кнігі, дырэктарка архіва-музея Ганна Запартыка:
– Былі да яе адносіны таксама як да дзяячкі адраджэння, дзяячкі грамадска-палітычнай. Гэтае ўсведамленне прыйшло падчас працы над успамінамі. Мне б хацелася накшталт ліставання Зоські Верас, той жа Ларысы Геніюш падрыхтаваць і ліставанне, эпісталярную спадчыну Паўліны Мядзёлкі – яна там вельмі моцна раскрываецца.У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктарка выдав... Болей...
Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.
Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 ... Болей...

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow