?

Log in

No account? Create an account

04 лістапада 2018

Гэта сьведчыць аб тым, на колькі важная для людзей сувязь пакаленьняў. Дзяды – гэта старадаўні беларускі абрад памінаньня душаў памерлых продкаў. У гэты дзень накрываюць урачысты стол, каб душы продкаў маглі павячэраць разам з жывымі, а таксама ўспамінаюць усіх, хто на працягу многіх гадоў жыў у дадзенай хаце.Праваслаўныя беларусы адзначаюць Дзяды ў першую суботу перад 8 лістапада, а каталікі ўшаноўваюць памяць сваіх памерлых сваякоў 2 лістапада. Дарэчы, у беларускай традыцыі ёсьць два сьвяты, зьвязаныя з памяцьцю продкаў – веснавыя і восеньскія Дзяды. Гэта сьведчыць аб тым, на колькі важная для нашых людзей сувязь пакаленьняў. Пра гэта нам распавядае этнограф Іван Крук.У многіх народаў сьвету, у тым ліку ў беларусаў, душы памерлых продкаў маюць свой сымбаль – гэта сьвечк... Болей...
Такімі ж восеньскімі днямі прадстаўнікі былых савецкіх рэспублік 27 гадоў таму дзялілі савецкае войска.
Як гэта адбывалася, распавядае былы дэпутат Вярхоўнага савета ХІІ склікання Алег Трусаў.
– Сабралася нас у вялікай зале – там генералы, палкоўнікі, і прыехаў апошні кіраўнік савецкага войска маршал Шапашнікаў. Савецкага Саюза не было, а войска савецкае засталося. Я падымаюся і кажу, што прадстаўнік Беларусі. «А якое ў вас званне?» – «Старшы лейтэнант запасу», – адказваю. А ў зале генералы за мной сядзяць. Пасля зноў пытанне: «Вы ўвогуле што тут прадстаўляеце?» Я кажу: “Прадстаўляю Рэспубліку Беларусь. А Вы, таварыш маршал, якую краіну прадстаўляеце?”У выніку падзелу савецкага войска Беларусь атрымала шмат адзінак ... Болей...
У музеі гарадзенскага збіральніка даўніны Януша Паруліса адбылося святкаванне неафіцыйнага Дня горада – Дня Святога Губерта.Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў прыйшло, каб паслухаць гісторыі пра горад і яго патрона, выступы музыкаў, што гралі на імпрэзе. Пра дзень святога Губерта кажа музыка Павал Салаўёў:
– Для мяне Дзень Святога Губерта – гэта свята большае, чым тыя навамодныя святы як Хэлоўін, Дзень Святога Валянціна ды іншыя. Бо гэта звязана з нашым горадам. Хацелася б, каб яно святкавалася гучна. Каб гэта было днём нашага горада, а не тая прыдуманая дата, якую мы святкуем.На думку гарадзенскага краязнаўцы і экскурсавода Віктара Кірэева, кожны горад мусіць мець такое свята:
– Для мяне гэта перш за ўсё дзень нашага слаўнага горада, бо кожны горад мусіць мець свой д... Болей...
У Орлі ўзгадалі пра габрэяў, якія жылі ў гэтай мясцовасці да 4 лістапада 1941 года. Менавіта ў 76-ю гадавіну ліквідацыі нацыстамі арлянскага габрэйскага гета прайшло мерапрыемства “Памяць трывае”.У мясцовай сінагозе прагучалі габрэйскія песні ў выкананні Яанны Чабан.
З музычнай праграмай “Па месцах беларускіх габрэяў” з Менску прыехала Ала Беляўская:
– Я нарадзілася ў сям’і, дзе мама – беларуска, а тата – габрэй. Тату 90 гадоў. Ён ведае ідыш. Мая бабуля і мой дзядуля былі знішчаны ў Менску. Мне здаецца, што мы тут аб’ядналіся. Тут і палякі, беларусы і габрэі.З сінагогі ўдзельнікі сустрэчы перайшлі на мясцовыя габрэйскія могілкі, дзе прачыталі прозвішчы арлянскіх габрэяў. Сустрэча “Памяць трывае” прайшла шосты раз.Давід Гай... Болей...

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow