?

Log in

No account? Create an account

02 лістапада 2018

Сьвяткаваньне 1 лістапада ў Польшчы – гэта фэномэн у маштабе Эўропы, зазначаюць польскія СМІ. Да дня Ўсіх Сьвятых палякі купляюць больш за палову гадавой вытворчасьці сьвечак.У вытворчасьці ды набыцьці сьвечак палякі – лідары ў Эўропе. У Польшчы вырабляецца найбольш сьвечак на кантынэнце. Таксама палякі купляць найбольш сьвечак сярод эўрапейцаў на агульную суму каля 250 мільёнаў злотых. Сьвечкі для палякаў – гэта праява пашаны для памерлых блізкіх, памяці пра іх.Больш за палову гадавой вытворчасьці сьвечак прадаецца напярэдадні Дня ўсіх сьвятых у Польшчы. Людзі купляюць сьвечкі ды едуць на магілы блізкіх па ўсёй краіне. Масавыя паездкі азначаюць большыя заробкі для заправачных станцый.Разам з тым, у гэтыя дні палякі б'юць рэкорды па дарожных здарэньнях у Эўропе. З года ў ... Болей...
Штогод беларуская грамада наведвае магілы беларусай ня толькі ў Варшаве, але і іншых польскіх гарадах.Пачатак лістапада – гэта час, калі прынята наведваць магілы сваякоў і блізкіх. Штогод беларуская грамада наведвае магілы беларусай ня толькі ў Варшаве, але і іншых польскіх гарадах.Гэта магілы Станіслава Манюшкі, Марыі Ямант, Яна Булгака, Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, Чэслаў Немэн і іншыя.Арганізатарам беларускіх Дзядоў у Польшчы зьяўляецца ініцыятыва Беларуская нацыянальная памяць.Беларуская нацыянальная памяць запрашае на супольнае наведваньне магіл беларусаў на Павонзках 2 лістапада. Правадніком на беларускіх Дзядах будзе Зянон Пазьняк. Збор удзельнікаў а 14 гадзіне каля гандлёвага цэнтру Аркадыя.Лідар БНП Анатоль Міхнавец расказвае, хто з беларусаў пахаваны на варшаўскай нэкраполіі П... Болей...
Беларускае гістарычнае таварыства вядзе ўлік помнікаў ахвярам падзей 1946 года на Падляшшы.Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку праводзіць работу па добраўпарадкаваньні і ўліку помнікаў жыхароў Падляшша, якія пацярпелі падчас трагічных падзей студзеня-лютага 1946 года.У канцы Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады вызначылі новую граніцу паміж Беларусьсю і Польшчай. Яна адпавядае сучаснай. Але ў выніку яе правядзеньня частка беларускага насельніцтва апынулася на тэрыторыі Польшчы, а польскага — у Беларусі. Быў пачаты г. зв. абмен насельніцтвам. Аднак на Падляшшы ён прыняў формы, далёкія ад цывілізаваных.Што адбывалася ў 1946 годзе на тэрыторыях Польшчы, кампактна заселеных беларускім праваслаўным насельніцтвам?Алег Латышонак, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Бе... Болей...
Гарадзенскага музыканта і журналіста Алеся Дзянісава аштрафавалі на 25 б.в. (612,5 рублёў).Такі прысуд вынес суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гародні Валерый Шпак. З падрабязнасцямі наш гарадзенскі карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гэты прысуд ён зачытаў пасля 12-хвіліннага перапынку, нават не прыняўшы да ведама ўсе тыя довады, якімі кіраваўся Алесь Дзянісаў. Алесь Дзянісаў казаў на судзе, што ўсе гэтыя перапосты ён зрабіў ужо пасля таго, як старонка была заблакаваная. Але, па яго словах, гэтыя відэа яшчэ былі на гэтай старонцы. Дзянісаў спасылаўся на тое, што ўжо пасля блакавання старонкі відэа не павінна было існаваць, але суддзя не прыняў да ведама гэтыя аргументы і даў яму вялікі штраф у памеры 25 базавых велічыняў.Алесь Дзянісаў спрабаваў прыводзіць аргументы ў сваю абарону, але ... Болей...
2 лістапада адбудзецца адкрытая лекцыя Ганны Севярынец пра Алеся Дудара. Гомель, арт-прастора «Каўчэг» (пр.Перамогі, 2а), 19:00. Уваход вольны.Партал TuzinFM.by працягвае праект, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў. Рыхтуецца кніжнае выданне з музычным дадаткам, пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах «(Не)расстраляныя» — працяг праекта, які пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс.
Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданне, у якое ўвойдзе 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх будзе апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі будзе далучаны музычны CD-дадатак з пес... Болей...
Музыка, даследчык паганскага руху Алесь Мікус прадставіў у „Цэнтры гарадскога жыцця” ў Гародні кнігу „Пра паганства і балтаў”.Кажа Алесь Мікус:
– Кніга складаецца з найлепшых матэрыялаў, якія напрацягу шасці гадоў змяшчаліся на нашым сайце svajksta.by. У кнізе ёсць раздзел, які распавядае пра паганскія рухі практына ўсіх нашых суседзяў.На думку прысутных на сустрэчы, быў прадстаўлены альтэрнатыўны погляд на этнічныя карані:
– На сустрэчы быў прадстаўлены цікавы погляд на нашыя этнічныя, рэлігійныя карані, на нашу духоўную спадчыну, усе спробы ўключыць беларускую традыцыйную культуру ў кантэкст балцкай культуры.
– Нашы суседзі: летувісы, латышы, палякі больш ведаюць пра свае карані, свой дух, вытокі, крыніцы свайго народу, духоўнасць, этнаграфію.... Болей...
Вядомы беларускі музыка, актор, пісьменнік і шоўмэн парадуе слухачоў у межах юбілейнай “Бардаўскай восені”.
Пра свае канцэрты творца распавядае ў характэрным для яго жартаўлівым стылі:
– Даўно я тут не быў, не „акучваў насельніцтва”. І вось паступіла прапанова ад арганізатараў „Бардаўскай восені” „акучыць” тры мястэчкі – Нарву, Гайнаўку і Орлю. Паколькі пятніца, субота і нядзеля ў мяне вольныя, то я і прыехаў з гітарай і мяхом.Сёння, 2 лістапада, а 17-ай гадзіне Віктар Шалкевіч выступае ў мясцовай бібліятэцы ў Нарве. У суботу можам яго паслухаць у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы, а ў нядзелю – у Орлі. Падрабязнасці праграмы – на старонцы фестывалю “Бардаўская восень” у Фейсбуку. Яна Запольская, Беларускае Р... Болей...
Гурт „Vuraj” прадставіў у Менску свой новы альбом „Літо”. Вялікі канцэрт адбыўся ў клубе „ОК16”.Сродкі на альбом збіраліся на платформе „Улей”. Пра запіс альбому, які цяпер стаў даступны шырокай публіцы на кампакт-дысках, гаворыць гітарыст гурта Іван Арцімовіч:
– Грошай не хапіла, таму дакладвалі свае, бо хацелі зрабіць якасны прадукт. Людзі ў нас паверылі, мы паверылі ў сябе і вырашылі, што трэба рабіць. Адказнасць вялікая, бо мы ехалі на Захад, дзе ўсё на больш высокім узроўні. Гукарэжысёр з двума намінацыямі на „Grammy”, плюс да гэтага яшчэ вельмі абмежаваныя па часе былі. Мы не маглі зрабіць, на наступны дзень прыйсці паслухаць на “свежае вуха”, сказаць, што нам нешта не падабаецца і перапісаць. Мы лічым, шт... Болей...
Партыя БНФ пачынае збор сродкаў, каб пагасіць камунальныя запазычанасці за сваю цэнтральную сядзібу ў Менску.Па словах кіраўніка партыі Рыгора Кастусёва, складанасці пачаліся ў 2016 годзе, калі ўзраслі кошты на камунальныя паслугі. З таго часу сума запазычанасці пачала накаплівацца і на 1 кастрычніка гэтага году дасягнула 28 тысяч 950 рублёў.
За апошні час партыя заплаціла 2 тысячы рублёў, але вялікая запазычанасць яшчэ застаецца.
– Праблема ў тым, што мы за метр квадратны арэнднай платы плацім 22 рублі. А агульная плошча нашай управы складае 99 кв. метраў. Прадпрыемства «Домэнергасервіс» Партызанскага раёна горада Менска, згодна дамовы, прадстаўляе нам гэтае памяшканне ў арэнду. Мы ад іх атрымалі ліст-папярэджанне з неабходнасцю аплаты запазычанасці і папярэджанне аб в... Болей...
Пракуратура Менскай вобласці не знайшла падстаў для праверкі і прыняцця мераў з нагоды заявы пра незаконнае прыцягнення работнікаў да прымусовай працы на чатырох суботніках запар.«Удзел у правядзенні названых мерапрыемстваў з’яўляецца дабраахвотным, што пацвярджаецца характарам фармулёўкі распараджэння — прапанова», — адказала абласная пракуратура праваабаронцу «Вясны» Валянціну Стэфановічу.
– Пракуратура, па-першае, вельмі вузка трактуе беларускае заканадаўства, паколькі Працоўны кодэкс гаворыць, што прымусовая праца – гэта толькі праца пад пагрозай прымянення гвалтоўных дзеянняў. Такое можа недзе ёсць у свеце, а ў Беларусі дакладна няма. Ніхто з бізуном там не стаіць, не заганяе дубінай, не змушае працаваць пад пагрозай нейкіх іншых ... Болей...
У некаторых мясцовасьцях Падляшша яшчэ нядаўна можна было сустрэць элемэнты абраду. Пачатак лістапада – гэта ў беларускай традыцыі пэрыяд успамінаньня продкаў, сымбалічных сустрэч з імі. Абрад 'ʼДзядыʼʼ, бо пра яго гаворка, яшчэ ня так даўно можна было сустрэць і ў некаторых падляскіх мясцовасьцях.Гэтую тэму ў этнаграфіі ды літаратуры дасьледавала доктар Гражына Харытанюк-Міхей з Унівэрсытэту ў Беластоку.
Міхась Сьцепанюк пагутарыў з ёй пра сутнасьць ʼʼДзядоўʼʼ ды пра цывілізацыйныя працэсы, якія давялі да зьмены нашага стаўленьня да сьмерці ды ўспамінаньня продкаў.слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл Болей...

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow