?

Log in

Акцыя супраць дэкрэту кіраўніка Беларусі аб дармаедах прайшла ў Гародні. Не шматлюдная, але ў значнай ступені стыхійная. На Савецкім пляцы сабралася каля 100 чалавек, сярод якіх было каля 10 журналістаў і дзяржаўныя асобы ў цывільным, якія ўсё здымалі на відэа.
Характэрна, што да акцыі далучыліся простыя гарадзенцы, якія не задзейнічаны ні ў якіх палітычных партыях і рухах. Сябры амаль усіх дэмакратычных арганізацыяў прысутнічалі таксама.
Чаму такая малаколькасная акцыя ў параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі, разважае Сяргей Верамеенка, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі:
— На мой погляд людзі ўсё ж такі баяцца, бо гарадзенская практыка рэпрэсіяў і затрыманняў паказвае, што яна больш жорсткая чым у Менску. Гэта першае. А другое, міліцыя нас не чапае проста таму, што ім не... Болей...
У Гомелі адбылася пратэстная акцыя супраць дэкрэта «Аб сацыяльным утрыманстве». На «Марш недармаедаў» прыйшло каля 2 тысяч чалавек. Калі дэкрэт не скасуюць, гамельчукі плануюць выйсці зноў на акцыю пратэсту 25 сакавіка.13.15 Акцыя скончылася. Арганізатары далі ўладам час – да 25 сакавіка адмяніць дэкрэт №3. Калі дэкрэт не скасуюць, гамельчукі маюць намер выйсці на Дзень Волі ў яшчэ большай колькасці. Таксама арганізатары заклікаюць падтрымаць гамельчука Аляксандра Сямёнава, які судзіцца з падатковай інспекцыяй супраць Дэкрэта №3. Суд адбудзецца 21 лютага а 15.00.13.13 Праваабаронца Леанід Судаленка заклікае прысутных прыйсці 21 лютага на суд да Аляксандра Сямёнава, які судзіцца супраць дэкрэта «Аб сацыяльным утрыманстве». «Калі прыйдзе хаця б... Болей...
Наступная масавая акцыя заплянавана на 25 сакавіка. Каля трох тысяч чалавек прынялі ўдзел у «Маршы раззлаваных беларусаў» 17 лютага ў Менску. Акцыя была арганізаваная прадстаўнікамі апазыцыі супраць дэкрэта «аб дармаедах».Акцыю арганізаваў Беларускі нацыянальны кангрэс (створаны ў траўні 2016 года па ініцыятыве групы грамадзкіх і палітычных дзеячаў у мэтах кансалідацыі беларускай апазыцыі). Рухавіком акцыі сталі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павал Севярянец, іншыя палітыкі, прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў.Адзін з арганізатараў Маршу незадаволеных беларусаў Павал Севярынец кажа, што ўчарашняя акцыя зьяўляецца пачаткам нечага большага. Ён прызнае, што колькасьць людзей, якая выйшла на вуліцы Менску перавысіла яго спадзяваньні.П. Севярынец: Практыка «в... Болей...
Журы прэміі на сваім пасяджэнні разгледзела заяўкі на ўдзел у конкурсе на атрыманне Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. У выніку быў складзены наступны спіс.    Амялішка, Міхась. Заблудныя: раман-успамін. Кн. 1-3. Мінск: Кнігазбор, 2009—2016.    Астапенка Анатоль. Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі. Мінск, 2016; Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа. Мінск: Харвест, 2015; Мікола Ермаловіч: Той, хто вярнуў нам гісторыю. Мінск: Харвест, 2015; Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова. Мінск: Харвест, 2016. (чатыры выданні як адна пазіцыя).    Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016.    Бахарэвіч, Альгерд. Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры бел... Болей...
21 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца музычна-літаратурная прэзентацыя альбома Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц «Матылёк». У праграме прагучаць песні з альбома пад акампанемент гітарыста Юрыя Хілаўца. Сваімі ўспамінамі падзеляцца сябры паэтэсы – Васіль Жуковіч, Хрысціна Лялько і іншыя.Рэцэнзія на альбом ТУТ:Падзея адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”Месца: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. ПушкінаАдрас: г. Мінск, вул. Гікалы, 4Пачатак а 18.00Уваход вольныІнфалінія +37529 113 64 46 Болей...
Фэстываль ''Беларуская песня'' гэта самае вялікае мерапрыемства, у якім бяруць удзел аматарскія калектывы - прадстаўнікі беларускай меншасьці ў Польшчы.Шчыльна запоўненая гледачамі зала ды дзесяткі выступоўцаў на сцэне. У Беластоку прагучаў гала-канцэрт 24 Агульнапольскага фэстывалю ''Беларуская песня 2017''.
Традыцыяй ужо стала, што фінал гэтай падзеі праходзіць у Падляскай оперы і філярмоніі. На сцэне выступілі старэйшыя ды малодшыя сьпевакі, які прадставілі разнастайны рэпэртуар.Рэпартаж Міхася Сьцепанюка ў гукавым файле Болей...
Па-беларуску і з наўпроставым эфірам: «Радыё Марыя» рыхтуецца да паўнавартаснага вяшчаньня ў Беларусі. Станцыя, тэставая вэрсія якой дзейнічае ўжо ня першы месяц, абвясьціла конкурс на лепшы слоган. Паралельна працягваецца набор валянтэраў – менавіта яны будуць працаваць перад мікрафонам.Стваральнікі не выключаюць, што першыя якасныя й колькасныя зьмены адбудуцца ў эфіры ўжо на наступным тыдні.«Радыё Марыя» – каталіцкая радыёсетка, што мае свае прадстаўніцтвы ў сямідзесяці краінах сьвету. Стварыць такую станцыю ў Беларусі намагаліся цягам апошніх некалькі гадоў. Аб тым, на якім этапе знаходзіцца падрыхтоўка да паўнавартаснага вяшчаньня, нашай рэдакцыі паведаміў праграмны дырэктар «Радыё Марыя» у Беларусі айцец Аляксандр Улас.Айцец А. Улас: Па... Болей...
Канфесійная гісторыя Беларусі ўзбагацілася новымі кнігамі аўтараў з Гарадзеншчыны: Эдмунда Ярмусіка і Леаніда Лаўрэша. У гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага прайшла прэзэнтацыя плёну іх працы.Эдмунд Ярмусік, прафесар Гарадзенскага ўніверсітэту, напісаў навучальны дапаможнік для студэнтаў. Кажа аўтар:
– Я пастараўся, наколькі гэта дазваляў ракурс гэтага выдання, прасачыць паўнавартасную канфесійную гісторыю на тэрыторыі нашай краіны, пачынаючы яшчэ з язычніцкіх часоў і заканчваючы сённяшняй сітуацыяй. Краіна наша поліканфесійная, тут назіраецца перасячэнне розных культур. У розныя гістрычныя перыяды аддавалася перавага, у залежнасці ад дзяржаўнай палітыкі, той ці іншай канфесіі.Другі аўтар, Леанід Лаўрэш, – вядомы на Гарадзеншчыне краязнаўца, стваральнік інтэрнэт-сайта Pawet.n... Болей...
Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў завіталі на прэзентацыю выданняў «Гродна і гродненцы» Віктара Саяпіна і «Шлях дзяўчыны з Гродна» Марыны Шэпялевіч. Дзея адбылася ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Макаёнка.
Сустрэча суправаджалася паказам фільма пра Саяпіна, а таксама была прадстаўлена цэлая калекцыя яго выданняў. Пра сустрэчу распавядае Аляксандр Рыжы – галоўны рэдактар выдавецтва «ЮрСаПринт».
– Я так лічу, што, па-першае, кожны аўтар, кожны выдавец павінен ісці да народа. Бо адна рэч – кнігарня, а зусім іншая рэч – жывая сустрэча з чытачамі і супрацоўнікамі бібліятэк.Па словах Марыны Шэпялевіч, аўтаркі кнігі пра жыццё ў гарадзенскім гета, у сучасным свеце інтэрнэту цікаўнасць да папяровых выданняў не губляецца.
– Хоц... Болей...
Пагадненьне таксама падпісанае паміж беластоцкай філярмоніяй і тэатрам імя Янкі Купалы.Беластоцкая Падляская опэра й філярмонія – Эўрапейскі цэнтар мастацтва будзе супрацоўнічаць зь Беларускай нацыянальнай філярмоніяй ды Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Адпаведнае пагадненьне на мінулым тыдні падпісалі кіраўнікі гэтых устаноў.Дырэктар Падляскай опэры й філярмоніі Дам’ян Танаеўскі падчас візыту ў Менск сустракаўся таксама зь кіраўніцтвам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры й балета Рэспублікі Беларусь. Гэта дало магчымасьць пазнаёміцца з сыстэмай працы адзінай у Беларусі опэрнай сцэны, якая супрацоўнічае з многімі вядомымі тэатрамі ў сьвеце.Пра падрабязнасьці распавядае супрацоўніца Падляскай опэры й філярмоніі Ілёна Карпюк-Дамброўская. Зь ёй размаў... Болей...

Latest Month

Лют 2017
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728    

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow